wd wp Пошук:

Флор Данатавіч Манцэвіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Манцэвіч.

Флор Данатавіч Манцэвіч (у некаторых крыніцах Фларыян) (30 жніўня 1890, вёска Іказнь, Браслаўскі раён Віцебскай вобласці30 ліпеня 1941, Полацк) — беларускі педагог, грамадскі дзеяч.

Старонкі пашпарта Флора Манцэвіча. 1940 год

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і. Бацька — удзельнік паўстання 1863 г. Скончыў Полацкую настаўніцкую семінарыю (1910). Настаўнічаў у Дзвінскім павеце Віцебскай губерніі.

Збіраў беларускі песенны і музычны фальклор, займаўся музыкай, дасылаў карэспандэнцыі ў газету «Наша Ніва» (псеўданім Якім Пярэчка). У іх абараняў годнасць селяніна, выступаў супраць нацыянальнага прыгнёту.

У Першую сусветную вайну санітар пры шпіталях.

Ад 1917 года удзельнічаў у арганізацыі школьнага навучання на радзіме, з 1923 настаўнік у польскай пачатковай школе на Браслаўшчыне і Міёршчыне. Выступаў за адкрыццё беларускіх школ у Заходняй Беларусі.

Член Таварыства беларускай школы.

Першы настаўнік народнага артыста СССР Генадзя Іванавіча Цітовіча.[1],[2]

З далучэннем Заходняй Беларусі да БССР ўдзельнічаў у стварэнні новай сістэмы народнай адукацыі. У Друі ўзначальваў курсы па перападрыхтоўцы настаўнікаў беларускіх школ, працаваў настаўнікам у вёсцы Малая Кавалеўшчына Міёрскага раёна.

Дэпутат Народнага сходу Заходняй Беларусі (28.—30.10.1939, Беласток), член яго Паўнамоцнай камісіі для прадастаўлення Дэкларацыі аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў БССР на 5-ю нечарговую сесію Вярхоўнага Савета СССР. Дакладчык на сходзе па пытанні «Аб уваходжанні Заходняй Беларусі ў склад Беларускай ССР».

У пачатку нямецка-фашысцкай акупацыі Беларусі па даносе арыштаваны гітлераўцамі і пасля катавання расстраляны. Дакладнае месца смерці і пахавання невядомыя. Ёсць непацверджаныя звесткі, што Флор Манцэвіч загінуў у Полацку.

Зноскі

  1. Г.И.Цитович. Мой первый учитель // Люди Нарочанского края. Воспоминания участников революционной борьбы и Великой Отечественной войны. — Мн.: Беларусь, 1975. — С. 94-101. — 592 с. — 75 000 экз.
  2. Страницы истории (руск.)  // Сайт Мёрскага райвыканкама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (16):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Памерлі 30 ліпеня
Члены Таварыства беларускай школы
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Нарадзіліся ў 1890 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Выпускнікі Полацкага каледжа
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Памерлі ў 1941 годзе
Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце
Асобы
Нарадзіліся ў Браслаўскім раёне
Памерлі ў Полацку
Нарадзіліся 30 жніўня