wd wp Пошук:

Гуга Шухарт

Гу́га Э́рнст Ма́рыа Шу́харт (ням.: Hugo Ernst Mario Schuchardt, 4 лютага 1842, Гота — 21 красавіка 1927, Грац) — нямецкі лінгвіст, спецыяліст па лінгвістычнай кампаратывістыцы, крэольскай, раманскай і баскскай мовах.

Біяграфія

Вывучаў класічную і раманскую філалогію ў Іене ў А. Шлейхера, затым з 1861 года ў Боне ў Ф. Дзіца. Абараніў у 1864 годзе доктарскую дысертацыю на латыні «Пра вакалізм вульгарнай латыні», якую ў перапрацаваным выглядзе апублікаваў у 1866 годзе. У гэтай працы Шухард заклаў асновы даследаванні протараманскіх моў пры дапамозе методыкі лінгвістычнай генеалогіі, распрацаванай Шлейхерам.

Правёў некалькі гадоў ва франкамоўнай Швейцарыі. 30 красавіка 1870 года абараніў ў Лейпцыгскім універсітэце дысертацыю па рэтараманскай мове на ступень doctor habilis. Затым быў прафесарам раманскай філалогіі ў Грацкім універсітэце да сыходу ў адстаўку ў 1900 годзе.

Шухарт даследаваў не толькі раманскія, але і іншыя мовы, у асаблівасці баскскую і крэольскія мовы (у тым ліку такія жаргоны Еўропы XIX стагоддзя, як «славяна-нямецкі», «славяна-італьянскі», уплыў румынскай мовы на албанскую і раманскіх — на кельцкія). Яго даследаванні на гэтыя тэмы захоўваюцца ў бібліятэцы Грацкага ўніверсітэта.

Працы Шухарта былі пабудаваныя на аснове традыцый параўнальнай лінгвістыкі і этымалогіі. Пры гэтым Шухарт выступаў крытыкам младаграматызму, законы якога ён разглядаў як празмерна жорсткія. Яго падыход аказаў ўплыў на наступнае развіццё лінгвістычнай геаграфіі і структуралізму Ф. дэ Сасюра.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 H. Schuchardt // KNAW Past Members Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118611046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118611046 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Мовазнаўцы Аўстрыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гоце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Венгерскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Дацкай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Баскская мова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1842 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Грацкага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Грацы
Катэгорыя·Памерлі ў 1927 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Члены Акадэміі дэі Лінчэі
Катэгорыя·Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 21 красавіка
Катэгорыя·Валапюк
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Аўстрыйскай акадэміі навук
Катэгорыя·Мовазнаўцы Германіі
Катэгорыя·Члены Баварскай акадэміі навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лютага
Катэгорыя·Палеаіспанскія мовы
Катэгорыя·Члены Прускай акадэміі навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены французскай Акадэміі надпісаў і прыгожай славеснасці
Катэгорыя·Выпускнікі Бонскага ўніверсітэта