wd wp Пошук:

Амговіцкі сельсавет

Амго́віцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слуцкага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Амговічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Слуцкага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Бабруйскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Слуцкім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Слуцкім раёне Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Слуцкім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Старэўскага сельсавета[1]. На 1 студзеня 1974 года ў склад Амговіцкага сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты[2]. 30 кастрычніка 2009 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Сорагскага сельсавета[3].

Паводле перапісу 2009 года насельніцтва сельсавета складала 692 чалавекі[4], з іх 92,2 % — беларусы, 4,2 % — рускія[5].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзіў 21 населены пункт: Амговічы, Аступішча, Гутніца, Дворышча, Каліта, Краснае, Кучына, Ляхава, Новы Гуткоў, Падлошыца, Падстарэва, Паўлаўка, Рубеж, Сліўка, Старэва, Стары Гуткоў, Тарасаўка, Хінолаўка, Хорашава, Ціхань і Чырвоная Старонка.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета БССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Минской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347с.
  2. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.) . — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 157. — 248 с. — 10 000 экз.
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 15 чэрвеня 2021.
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019. (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Слуцкага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2009 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат