wd wp Пошук:

Аляхновіцкі сельсавет

Аляхно́віцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2008 г. вёска) Аляхновічы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Ушаўскі сельсавет у складзе Радашковіцкага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Уша. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці. 16 кастрычніка 1964 года цэнтр перанесены ў вёску Аляхновічы, сельсавет перайменаваны ў Аляхновіцкі. 27 кастрычніка 1964 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Дубраўскага сельсавета. У 1974 годзе скасаваны хутар Янаўшчына[1]. 24 мая 2000 года ў склад сельсавета з Гарадоцкага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2703 чалавекі[2], з іх 93,6 % — беларусы, 4,3 % — рускія[3].

Зноскі

  1. Рашэнні выканаўчага камітэта Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 чэрвеня і 15 жніўня 1974 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1974, № 25 (1435).
  2. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1940 годзе
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аляхновіцкі сельсавет
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Радашковіцкага раёна