У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гурко. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Аляксей Гурко (нар. 26 чэрвеня 1987, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца мінскага «Трактара».
Выхаванец СДЮШАР-5 горада Мінска, пачынаў кар’еру ў дублі мінскага «Тарпеда-СКА» і «Дарыды», у складзе апошняй дайшоў да асновы. У 2009 годзе перайшоў у мікашэвіцкі «Граніт», аднак гуляў толькі за дубль, і неўзабаве апынуўся ў складзе «Рудзенска», разам з якім перамог у Другой лізе. Сезон 2010 пачынаў у гродзенскім «Нёмане», а пасля далучыўся да «Гарадзеі», з якой паўторна перамог у Другой лізе.
У 2011—2013 гадах выступаў у розных клубах Першай лігі, у 2014 годзе гуляў у Другой лізе за ўздзенскую «Беліту-Вітэкс». З 2015 года ў складзе футбольнага клуба «Клецк» (акрамя другой паловы 2018 года, калі гуляў за «Узду»), а 29 мая 2019 года стаў таксама яе трэнерам[2]. У 2020 годзе «Клецк» адмовіўся ад удзелу ў Другой лізе.
У пачатку 2022 года далучыўся да мінскага «Трактара».