wd wp Пошук:

Аляксей Пятровіч Красільнікаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Красільнікаў. Аляксей Пятровіч Красільнікаў (19 лютага 1918, в. Макачава, цяпер Выцягорскі раён, Валагодская вобласць — 21 ліпеня 1998) — беларускі мікрабіёлаг і педагог. Заслужаны работнік Вышэйшай школы БССР (1987). Доктар медыцынскіх навук (1968), прафесар (1968)[1].

Біяграфія

Скончыў Ладэйнапольскую фельчарска-акушэрскую школу (1936). Загадчык фельчарска-акушэрскага пункта ў Валагодскай вобласці (1936—1938)[1].

Удзельнік савецка-фінскай, Вялікай Айчыннай войнаў[1].

Пасля заканчэння Мінскага медыцынскага інстытута ў 1953 годзе аспірант (1953—1956), асістэнт (1956—1958), дацэнт (1958—1962), загадчык (1962—1989), прафесар (1989—1998) кафедры мікрабіялогіі Мінскага медыцынскага інстытута, адначасова — галоўны бактэрыёлаг і старшыня лабараторнага савета Міністэрства аховы здароўя БССР[1].

Навуковая дзейнасць

Шырокае кола навуковых інтарэсаў: лептаспіроз, склерома, азена, унутрыбальнічныя інфекцыі, прамянёвая хвароба, дызентэрыя[1].

Сярод апублікаванага:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 19 февраля 95 лет со дня рождения Алексея Петровича Красильникова Архівавана 28 жніўня 2021. (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аланецкай губерні
Катэгорыя·Удзельнікі савецка-фінскай вайны
Катэгорыя·Выпускнікі БДМУ
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 21 ліпеня
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Дактары медыцынскіх навук
Катэгорыя·Выкладчыкі БДМУ
Катэгорыя·Памерлі ў 1998 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 лютага
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»