wd wp Пошук:

Аляксей Андрэевіч Бялыніцкі-Біруля

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бялыніцкі-Біруля. Аляксе́й Андрэ́евіч Бялы́ніцкі-Біру́ля (5 лістапада 1864, маёнтак Бабкі (Бабіна?)[4], Аршанскі павет, Магілёўская губерня, цяпер Аршанскі раён — 18 чэрвеня 1937) — вучоны-натураліст, падарожнік. Член-карэспандэнт АН СССР. Прафесар Ленінградскага ўніверсітэта[5]. Траюрадны брат беларускага жывапісца Вітольда Каэтанавіча Бялыніцкага-Бірулі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і прыродазнаўца Андрэя Сімпліцыянавіча Бялыніцкага-Бірулі(руск.) бел., які наладзіў у сваім маёнтку метэаралагічную станцыю. Пасля заканчэння гімназіі ў Вязьме ў 1886 гозе скончыў прыродазнаўчае аддзяленне фізіка-матэматычнага факультэта(руск.) бел. Пецярбургскага ўніверсітэта (1891).

На працягу многіх гадоў (1893—1937) працаваў у Заалагічным музеі Пецярбургскай акадэміі навук. Прымаў удзел у экспедыцыі на Шпіцберген (1899) і ў першай рускай Палярнай экспедыцыі Акадэміі навук на судне «Зара» пад кіраўніцтвам Э. Толя ў якасці даследчыка фаўны і флоры Таймырскага паўвострава і Новасібірскіх астравоў у Ледавітым акіяне. Мае навуковыя працы (больш за 100) па сістэматыцы і біягеаграфіі розных груп беспазваночных, птушак і млекакормячых. Памёр 18 чэрвеня 1937 г., пахаваны ў Пецярбургу.

Зноскі

  1. http://ranar.spb.ru/rus/vystavki/id/813/
  2. Alexej Andrejewitsch Bialinitzky-Birula // http://sdei.senckenberg.de/biographies/information.php?id=2782 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 https://bioslovhist.spbu.ru/person/2346-balynickij-birula-aleksej-andreevic.html
  4. цяпер, верагодна, у складзе вёсак Вялікае ці Малое Бабіна Аршанскага раёна Віцебскай вобласці
  5. Александр Шляхтенок. Путешествие в удивительный мир ос. С. 17-18

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (27):
Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Вучоныя паводле алфавіта
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Заолагі Беларусі
Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Аршанскім павеце (Расійская імперыя)
Памерлі ў 1937 годзе
Заолагі Расіі
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Выпускнікі СПбДУ
Пахаваныя ў Санкт-Пецярбургу
Вязні Белбалтлага
Заолагі СССР
Члены-карэспандэнты АН СССР
Асобы
Бялыніцкія-Бірулі
Нарадзіліся 11 лістапада
Даследчыкі Арктыкі
Нарадзіліся 5 лістапада
Нарадзіліся ў 1864 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Памерлі 18 чэрвеня
Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта
Члены-карэспандэнты РАН (1917—1925)
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных