wd wp Пошук:

Аляксандр Яшэўскі

Аляксандр Яшэўскі (5 жніўня 1974, Смаргонь) — каталіцкі царкоўны дзеяч, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі.

Біяграфія

У 1991 годзе паступіў у салезіянскі навіцыят у г. Чэрвіньск над Віслай (Польшча). Вывучаў філасофію ў Вышэйшай духоўнай семінарыі салезіянскага таварыства ў Лёндзі (Польшча) і тэалогію ў Папскім Салезіянскім універсітэце ў Рыме, дзе атрымаў ступень ліцэнцыята дагматычнай тэалогіі. У 1998 годзе склаў вечныя манаскiя абяцаннi ў Салезіянскай Кангрэгацыі. Прэзбітэрскае пасвячэнне прыняў у 2000 годзе у г. Смаргонь.

Займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Баруны (Ашмянскі раён), потым у в. Жодзішкі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2001 года па 2002 год выконваў абавязкi дырэктара салезіянскай супольнасці ў п. Акцябрскі Маскоўскай вобласці і быў адказным за салезіянскі прэнавіцыят. Пасля вяртання ў Беларусь займаў пасаду адміністратара парафіі ў в. Жупраны. У перыяд 2003-­2005 гадах быў сакратаром Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі (Усходне­-Еўрапейскай) з сядзібай у г. Масква. З 2005 года па 2008 год займаў пасаду дырэктара салезіянскай супольнасці ў Мінску; з 2005 года па 2011 год быў адказным за салезіянскі араторый у Мінску.

З 2005 года па 2010 год быў інспектарыяльным дарадцам Спецыяльнай Акругі Салезіянскай Кангрэгацыі з сядзібай у г. Масква. З 2005 года па 2010 год быў старшынёй катэхетычнага аддзела Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, выконваючы адначасова абавязкі вікарыя ў мінскай парафіі св. Яна Хрысціцеля. У перыяд 2006-­2010 гг. быў членам катэхетычнай камісіі пры Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі. У 2011 годзе быў прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў г. Смаргонь; выконваў абавязкі вікарыя парафіі ў г. Смаргонь. З 2011 года з’яўляецца адказным за салезіянскі прэнавіцыят для грамадзян Беларусі. З 2013 года займае пасаду вікарыя і эканома Iнспектарыяльнай Дэлегатуры Варшаўскай Салезіянскай Інспекторыі св. Станіслава Косткі.

У 2014 годзе прызначаны дырэктарам салезіянскай супольнасці ў Мінску і вікарыем мінскай парафіі Св. Яна Хрысціцеля. З’яўляецца выкладчыкам дагматычнай тэалогіі ў Мінскім тэалагічным каледжы імя св. Яна Хрысціцеля.

9 чэрвеня 2015 годзе Папа Францішак прызначыў дапаможным біскупам Мінска-­Магілёўскай архідыяцэзіі, надаючы яму тытулярную біскупскую кафедру Фурнос маёр (Furnоs maior) і скіроўваючы на служэнне ў Магілёўскую частку архідыяцэзіі. 27 чэрвеня 2015 года атрымаў біскупскае пасвячэнне[1].

Зноскі

  1. Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Біяграфіі сучаснікаў
Вікіпедыя:Артыкулы пра рэлігійных дзеячаў без партрэтаў
Выкладчыкі Мінскага тэалагічнага каледжа імя Св. Яна Хрысціцеля
Нарадзіліся 5 жніўня
Біскупы мінска-магілёўскія
Нарадзіліся 6 жніўня
Асобы
Нарадзіліся ў Смаргоні
Нарадзіліся ў 1974 годзе