wd wp Пошук:

Аляксандр Якаўлевіч Варшаўскі

Аляксандр Якаўлевіч Варшаўскі (англ.: Alexander J. Varshavsky; нар. 8 лістапада 1946, Масква) — савецкі і амерыканскі біяхімік. Прафесар Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута, член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1997) і Амерыканскага філасофскага таварыства (2001).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і навуковага работніка, фізікахіміка Якава Міхайлавіча Варшаўскага (1917—2015) і ўрача Мэры Барысаўны Цэйтлінай (1920—2015). Бацька быў выпускніком хімічнага факультэта МДУ (1939) і ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, пасля — доктар хімічных навук, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута малекулярнай біялогіі.

Скончыў хімічны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1970 годзе. У 1973 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю ў Інстытуце малекулярнай біялогіі АН СССР і атрымаў адпаведную ступень па хімічных навуках. Артыкул «Heterogeneity of chromatin subunits in vitro and location of histone» (1976) увайшоў у спіс 50 найбольш цытуемых работ савецкіх вучоных (1973—1988). У 1977 годзе, пакінуўшы кангрэс па малекулярнай біялогіі ў Хельсінкі, праз Швецыю эміграваў у ЗША. З 1977 года — у Масачусецкім тэхналагічным інстытуце (з 1980 года — дацэнт, з 1986 года — прафесар).

З 1992 года навуковы супрацоўнік і прафесар клетачнай біялогіі Каліфарнійскага тэхналагічнага інстытута.

Навуковыя працы прысвечаны ролі ўбіквітыну ў клеткавым цыкле, апаптозе, малігнізацыі, працэсах запалення і імуннага адказу. У 1986 годзе апісаў правіла N-канца (англ.: N-end rule) убіквітынавання. Аўтар прынцыповага метаду мэтанакіраванага знішчэння ракавых клетак шляхам гомазіготных дэлецый ДНК (англ.: deletion-specific targeting). У 1988 годзе распрацаваў метад аналізу імунапрэцыпітацыі храмаціну (ChIP).

Член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1987), замежны член EMBO (2001), Еўрапейскай акадэміі (2005).

У сакавіку 2022 года падпісаў адкрыты ліст лаўрэатаў Прэміі па фундаментальнай фізіцы з асуджэннем уварвання Расіі ва Украіну.

Зноскі

  1. https://www.ae-info.org/ae/User/Varshavsky_Alexander
Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Біяхімікі СССР
Катэгорыя·Біяхімікі ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Луізы Грос-Хорвіц
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Выпускнікі хімічнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Рускія эмігранты трэцяй хвалі ў ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Альберта Ласкера за фундаментальныя медыцынскія даследаванні
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Масачусецкага тэхналагічнага інстытута
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 лістапада
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Еўрапейскай акадэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»