wd wp Пошук:

Альберт Жамет

Альберт Жамет (7 снежня (25 лістапада) 1821, Вільня  — 1877, Вільня) — віленскі мастак-пейзажыст, сцэнограф.

Біяграфія

Альберт Жамет, Астрашыцкі Гарадок, інтэр’ер сядзібы Тышкевічаў.

Нарадзіўся ў небагатай сям’і віленскага мешчаніна — выхадца з Гумбінена ва Усходняй Прусіі (цяпер Гусеў). Скончыў гімназію ў Вільні. З 1840 года вучыўся ў пецярбургскай Акадэміі мастацтваў, дзе галоўным яго настаўнікам быў прафесар М. Н. Вараб’ёў(руск.) бел.[4].

У 1847 годзе на сродкі Бенедыкта Тышкевіча адправіўся ў Італію і прабыў за мяжой да 1859, наведаўшы яшчэ Францыю, Англію і Германію. У 1854 атрымаў ад рымскай Акадэміі святога Лукі прэмію за краявід возера Нэмі(руск.) бел.. У тым жа годзе за дасланую ў Санкт-Пецярбург карціну «Цівалі і яго вадаспады» (знаходзілася ў вялікага князя Мікалая Мікалаевіча Старэйшага) быў ганараваны звання некласнага мастака, а ў 1859 годзе стаў акадэмікам, у тым ліку і за «Краявід Рока-ды-Папа» (належаў графу Кушалёву-Безбародку(руск.) бел.).

У 1861—1863 здзейсніў другое падарожжа за мяжу. З 1864 года да сваёй смерці ў 1877 годзе быў дэкаратарам пры віленскім гарадскім тэатры. Акрамя згаданых, лепшыя творы мастака: «Альбанскае возера», «Арка-Скура і розныя віды вілы Бутэр, у Палерма» (у Зімнім палацы), «Рымскі Калізей», «Краявід у ваколіцах Неапаля», «Рымская Кампанья за Порта-Маджорэ» і «Рымскі краявід». Вядомы яго віленскія краявіды, краявіды Грыгішкеса, Раўдондварыса, Тускуланскага паласа (1848), а таксама краявід с домам Тадэвуша Касцюшкі (1847).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 3 мая 2018.
  2. Albert Zamett // Artnet — 1998. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. (unspecified title) Праверана 22 мая 2021.
  4. Альберт Жамет

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Акадэмікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вільнюсе
Катэгорыя·Выпускнікі Імператарскай Акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1821 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1877 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 снежня
Катэгорыя·Мастакі Расіі XIX стагоддзя