wd wp Пошук:

Аляксандр Цімафеевіч Вазіла

Аляксандр Цімафеевіч Вазіла (псеўданімы і крыптанім: Алек де Вазиллини; Клим Злобич; Правдолюб; Антон Хатыня; Саша Косматый; Аль-Вэ; 28.8(9.9).1888, мяст. Прапойск Быхаўскі павет, Магілёўская губерня, Расійская імперыя — 4 снежня 1937, Уладзімір, РСФСР) — грамадскі дзеяч, паэт, публіцыст.

Біяграфія

Нарадзіўся 28 жніўня 1888 года ў мястэчку Прапойск Быхаўскага павета Магілёўскай губерні (цяпер Слаўгарад, Магілёўская вобласць). Вучыўся на Вышэйшых курсах Т. Лесгафта ў Пецярбургу; у 1908 годзе выключаны за ўдзел у рэвалюцыйным руху і, па некаторых звестках, сасланы ў Сібір. У 19121913 друкаваўся ў газеце «Белорусский вестник». Выдаў у 1914 у Златавусце Уфімскай губерні зборнік паэзіі «Волны», які быў канфіскаваны цэнзурай (у кнізе была і аўтабіяграфічная частка пра жыццё ссыльных у Сібіры); супраць аўтара распачата судовая справа. Гэта перашкодзіла выданню Вазіле заяўленага ім штотыднёвіка «Уральская искра». У 19161917 займаўся на курсах кааперацыі ў Петраградзе.

У 19171918 — сацыял-дэмакрат-інтэрнацыяналіст, старшыня Быхаўскай павятовай земскай управы. На Першым Усебеларускім з’ездзе 1917 выступіў супраць намеру абвясціць беларускую дзяржаўнасць. Яго прамова была надрукавана асобнай брашурай. У 1918 быў загадчыкам агітацыйна-выдавецкага пададдзела Белнацкаму[1], рэдактарам часопіса «Чырвоны шлях». З 1919 года адышоў ад палітычнай дзейнасці.

Арыштоўваўся 18 снежня 1917 года і ў 1924 годзе. У 1932 годзе арыштаваны ў Маскве, прывезены на Беларусь, абвінавачваны ў арганізацыі контррэвалюцыйнай арганізацыі ў Прапойскім раёне. Сасланы ў Казахстан, дзе ў 1937 годзе зноў быў зарыштаваны, абвінавачваны ў антысавецкай дзейнасці, прывезены ва Уладзімірскі палітычны ізалятар, дзе абвінавачваны ў стварэнні падпольнай антысавецкай арганізацыі ўжо ў ізалятары. Растраляны 4 снежня 1937 года.[2] Рэабілітаваны ў 1956 годзе.

Сям’я

Жонка - Марыя Пятроўна, пяцёра дзяцей: Гэмел, Пампей, Неон, Маррон і дачка Гаіянія.[3]

Творы

Літаратура

Зноскі

  1. Поэт, публицист, революционер Архівавана 22 ліпеня 2018.
  2. «Выратавальная» прамова Аляксандра Вазілы
  3. Далёкое и долгое карагандинское эхо «БВГ»: отозвались потомки революционера(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Зняволеныя Уладзімірскага цэнтрала
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 верасня
Катэгорыя·Паэты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Слаўгарадзе
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя ў БССР
Катэгорыя·Памерлі 4 снежня
Катэгорыя·Расстраляныя ў РСФСР
Катэгорыя·Памерлі ў 1937 годзе
Катэгорыя·Рэабілітаваныя ў СССР
Катэгорыя·Рускамоўныя паэты
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ва Уладзіміры
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1888 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі