wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарняўскі. Аляксандр Фёдаравіч Чарняўскі (нар. 14 верасня 1938, г. Разань, РСФСР) — беларускі вучоны ў галіне інфарматыкі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1994; член-карэспандэнт з 1986), доктар тэхнічных навук (1973), прафесар (1978). Заслужаны дзеяч навукі і тэхнікі БССР (1979).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Разані. Скончыў Разанскі радыётэхнічны інстытут (1960). З 1964 года у Белдзяржуніверсітэце: старшы, галоўны інжынер, старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара праблемнай лабараторыі. З 1971 года загадчык лабараторыі, аддзела НДІ прыкладных фізічных праблем пры Белдзяржуніверсітэце, у 1979—2009 гг. дырэктар, з 2010 года загадчык аддзела гэтага інстытута. У 1973—1979 гг. і з 1986 года загадчык кафедры Белдзяржуніверсітэта, у 1997—2002 гг. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Навуковыя даследаванні па распрацоўцы фізіка-тэхнічных метадаў і вымяральна-вылічальных сродкаў аўтаматызаванай апрацоўкі інфармацыі. Распрацаваў метады паралельна-канвеернай апрацоўкі інфармацыі, прынцыпы структурнай пабудовы вымяральных пераўтваральнікаў і лічбавых устройстваў мадулярнай экспрэс-апрацоўкі даных, адпаведную мікраэлектронную элементную базу. Распрацаваў тэорыю пераўтварэння пазіцыйнага кода ў мінімальна-лішні мадулярны код і камп’ютарна-алгарытмічныя сродкі выканання модульных аперацый для многамашыннай і мультыпрацэсарнай тэхналогіі мадулярнай апрацоўкі інфармацыі, якая дазваляе ажыццяўляць хуткія і высокадакладныя вылічэнні пры лічбавай апрацоўцы сігналаў, лічбавых даных; метады, алгарытмы і праграмнае забеспячэнне гібкіх інфармацыйных тэхналогій, прызначаных для выкарыстання ў розных сістэмах; метад і тэхніку ўпраўлення параметрамі імпульсных дыёдных паскаральнікаў зараджаных часціц з дапамогай лазерна-плазменнага катода.

Аўтар звыш 300 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій і 77 вынаходстваў.

Член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, рэдакцыйных калегій часопісаў «Весці НАН Беларусі», «Вестник Белорусского государственного университета»[1]. Старшыня рэдакцыйнай калегіі часопіса «Электроника инфо», старшыня спецыялізаванага Савета па ьабароне доктарскіх дысертацый і член іншых спецыялізаваных саветаў па абароне дысертацый[1].

Прэміі і ўзнагароды

Навуковыя працы

Зноскі

  1. 1 2 Чернявский Александр Федорович (руск.)  // Інстытут прыкладных фізічных праблем імя А. Н. Сеўчанкі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Савета Міністраў СССР
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Выкладчыкі БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Фізікі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Постаці беларускай інфарматыкі
Катэгорыя·Дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Разані
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі СССР
Катэгорыя·Выпускнікі Разанскага дзяржаўнага радыётэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»