wd wp Пошук:

Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка

Аляксандр Фёдаравіч Ільюшчанка (нар. 26 мая 1956, г. Мінск) — беларускі навуковец у вобласці парашковай металургіі і кампазіцыйных матэрыялаў. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2021[1], член-карэспандэнт з 2009), доктар тэхнічных навук (1998), прафесар (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997).

Біяграфія

Скончыў у 1978 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1978 г. інжынер, загадчык групы, загадчык лабараторыі, загадчык аддзялення, з 1997 г. дырэктар Дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі імя акадэміка А.У. Романа». З 2005 г. генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі — дырэктар дзяржаўнай навуковай установы «Інстытут парашковай металургіі». З 2009 г. член Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Член рэдкалегій часопісаў «Даклады НАН Беларусі», «Весці НАН Беларусі», «Трэнне і знос», «Механіка машын, механізмаў і матэрыялаў».

Навуковая дзейнасць

Навуковыя працы ў вобласці парашковай металургіі, кампазіцыйных матэрыялаў, газатэрмічных пакрыццяў. Зрабіў істотны ўнёсак у распрацоўку тэарэтычных асноў фарміравання пакрыццяў, якія наносяцца з выкарыстаннем высокаэнергетычных метадаў распылення. Распрацаваў асновы новага навуковага кірунку — парашковага высокатэмпературнага матэрыялазнаўства, тэорыі фазавых і структурных ператварэнняў у сплавах на кобальтавай і нікелевай асновах у цеплатрывалых пакрыццях пры рабочых тэмпературах 600—1150 °C. Распрацаваў гаму прынцыпова новых матэрыялаў і засцерагальных пакрыццяў для газатурбінных рухавікоў, дэталяў энергетычнага абсталявання і нафтахіміі, шэраг кампазіцыйных матэрыялаў на аснове металічных сплаваў, металакерамічных, керамічных і алмазазмяшчальных кампазіцыйных парашкоў, прынцыпова новых кампазіцый на аснове тау-барыдаў, сплаваў з аморфнай структурай, суперсплаваў, алюмінідаў жалеза, гідроксіапатыту. Распрацаваў фізічныя прынцыпы стварэння новага класа матэрыялаў — дысперснаўмацаваных, метадамі ўнутранага акіслення тугаплаўкіх сплаваў з высокімі значэннямі высокатэмпературнай трываласці і нізкатэмпературнай пластычнасці, метадамі СВС, дэтанацыйнага сінтэзу.

Аўтар больш як 550 навуковых прац, у т.л. 17 манаграфій і кніг, 55 вынаходстваў і патэнтаў.

Узнагароды і прэміі

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у аўтарскім калектыве) — за працу «Парашковыя ахоўныя пакрыцці: тэорыя, тэхналогія, практыка», прэмія Расійскай акадэміі навук і Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2012 г. за выдатныя навуковыя вынікі, атрыманыя ў час сумесных даследаванняў па цыкле прац «Нанаструктурныя парашковыя канструкцыйныя матэрыялы і пакрыцці: праектаванне, сінтэз, апрацоўка і прымяненне».

Узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2006), ордэнам Айчыны III ступені (2018).

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 17 декабря 2021 года решением Общего собрания Национальной академии наук Беларуси избраны…

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1956 годзе
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Акадэмікі Беларускай інжынернай акадэміі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў