wd wp Пошук:

Мемарыяльная дошка ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР

Новая мемарыяльная дошка ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР

Мемарыяльная дошка ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР — мемарыяльная дошка, якая прапануецца да ўстаноўкі ў Мінску.

Гісторыя

Дом Маліна ў Мінску

25 сакавіка 1918 года Рада БНР, ва ўмовах, калі паводле Брэсцкага міру Савецкая Расія пагадзілася на акупацыю тэрыторыі Беларусі Германіяй, прыняла ў доме Маліна ў Мінску Трэцюю Устаўную грамату, згодна з ёй Беларуская Народная Рэспубліка абвяшчалася незалежнай дзяржавай.

У 1993 годзе скульптарам Алесем Шатэрнікам была створана мемарыяльная дошка ў гонар абвяшчэння незалежнасці БНР, якая так і не была ўстаноўлена і чвэрць стагоддзя захоўвалася на сядзібе партыі БНФ[1].

У снежні 2017 года у Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт і Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь была накіравана петыцыя, пад якой падпісаўся 941 чалавек, з просьбай ушанаваць памяць пра падзею, стагоддзе якой будзе адзначацца ў наступным годзе, устанавіўшы на будынках, якія звязаныя з дзейнасцю Беларускай Народнай Рэспублікі, бела-чырвона-белыя сцягі і памятныя дошкі, у тым ліку і твор Шатэрніка[2]. У адказе былі апісаныя агульныя ўказанні для ўзгаднення ўстаноўкі мемарыяльных дошак[3].

У 2018 годзе неафіцыйна адзначалася 100-годдзе Беларускай Народнай Рэспублікі.

2 сакавіка 2018 года на сайце Talaka.by за тры гадзіны было сабрана 6000 беларускіх рублёў на бронзавую копію дошкі Шатэрніка, якую ўлады пагадзіліся павесіць дошку на доме Маліна ў Мінску, дзе была абвешчана Беларуская Народная Рэспубліка. Неабходнасць у новай дошцы ўзнікла праз дрэнны стан старой, непрывабны матэрыял (сілумін), нежаданне ўладаў узгадняць надпіс тарашкевіцай на дошцы[4][5].

У верасні 2018 года Мінгарвыканкам адказала Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), што дошка дагэтуль не ўстаноўлена, бо паступіў шэраг зваротаў ад грамадзян Беларусі і прадстаўнікоў грамадскасці з негатыўным стаўленнем да гэтага пытання[6]. Пасля гэта 3 лістапада ў Мінгарвыканкам была накіравана петыцыя за ўстаноўку дошкі, пад якой падпісалася 3386 чалавек[7]. У сакавіку 2019 года Мінгарвыканкам паведаміў, што з улікам неадназначнасці меркаванняў лічыць устаноўку мемарыяльнай дошкі немэтазгоднай[8].

Зноскі

  1. Пэтыцыя ў падтрымку ўсталяваньня памятнай шыльды ў гонар БНР Архівавана 20 верасня 2020.
  2. Ушанаваць памяць пра Беларускую Народную Рэспубліку да 100-годдзя яе абвяшчэння!
  3. Мэмарыяльных дошак у гонар стагодзьдзя БНР у Менску ня будзе
  4. Беларусы сабралі 6000 рублёў на бронзавую дошку да 100-годдзя БНР за тры гадзіны
  5. ТЭРМІНОВЫ ЗБОР СРОДКАЎ НА БРОНЗАВУЮ ДОШКУ ДА 100-ГОДДЗЯ БНР Архівавана 10 сакавіка 2018.
  6. Павесіць «дошку БНР» перашкаджаюць «звароты грамадзкасьці», — менскія ўлады
  7. Улады палічылі ўсталяваньне «дошкі БНР» у Менску немэтазгодным
  8. Мінгарвыканкам адмовіў ва ўсталяванні памятнай дошкі БНР
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цэнзура ў Беларусі
Катэгорыя·Беларуская Народная Рэспубліка
Катэгорыя·Мемарыяльныя дошкі