У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мяцельскі. Аляксандр Сяргеевіч Мяцельскі (1918, в. Дзюдзеў, Слуцкі павет, Мінская губерня, цяпер Слуцкі раён, Мінская вобласць – ?) - беларускі педагог.
З сялянскай сям’і. Атрымаў сярэднюю адукацыю. Працаваў настаўнікам няпоўнай СШ в. Навасёлкі Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Арыштаваны 25 верасня 1937. Асуджаны 27 лістапада 1937 тройкай НКВД за “антысавецкую агітацыю” да 10 гадоў працоўна-папраўчых лагераў. Этапаваны ў Самарскі лагер НКВД Куйбышаўскай вобласці. 23 студзеня 1940 НКВД БССР тэрмін пакарання зніжаны да 5 гадоў. Далейшы лёс невядомы. Рэабілітаваны прэзідыумам Мінскага абласнога суда 24 верасня 1960. Асабовая справа М. № 16771-с захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі.