wd wp Пошук:

Аляксандр Міхайлавіч Данчанка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Данчанка. Аляксандр Міхайлавіч Данчанка (нар. 18 жніўня 1964, п. Бабакі Навазыбкаўскага раёна Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі) — беларускі дзеяч мясцовага кіравання, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Біяграфія

Скончыў Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П. В. Сухога.

Працаваў электразваршчыкам, начальнікам атрада ваенізаванай аховы Гомельскага завода ліцця і нармалей, начальнікам аддзела Гомельскай мытні, начальнікам аддзела Камітэта дзяржаўнага кантролю Гомельскай вобласці, намеснікам начальніка аддзела Гомельскага аблвыканкама, намеснікам дырэктара па эканамічнай бяспецы, начальнікам упраўлення бяспекі Гомельскага завода ліцця і нармалей.

З 1983 года па 1985 год праходзіў ваенную службу на тэрыторыі Рэспублікі Афганістан. З’яўляецца намеснікам старшыні Гомельскай абласной арганізацыі грамадскага аб’яднання «Беларускі саюз ветэранаў вайны ў Афганістане».

Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Узнагароды

Узнагароджаны медалём «За адвагу», Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР воіну-інтэрнацыяналісту[1].

Зноскі

  1. Данчанка Аляксандр Міхайлавіч
Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 жніўня
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За адвагу»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1964 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навазыбкаўскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі ГДТУ імя П. В. Сухога
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»