wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Шубскі

Аляксандр Мікалаевіч Шубскі (нар. ?, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Жабінкаўскім раёне Брэсцкай вобласці. У 1987 годзе скончыў Гомельскі кааператыўны інстытут, атрымаўшы дыплом спецыяліста па бухгалтарскім уліку і аналізе гаспадарчай дзейнасці. Па накіраванні прыехаў у Мёрскі раён, дзе адразу ж быў прызначаны намеснікам старшыні праўлення райспажыўсаюза па гандлі, у 1988—1997 гадах узначальваў арганізацыю. На працягу пяці гадоў працаваў дырэктарам райпаліўзбыту, двух гадоў—хлебазавода. Да гэтага часу скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. У 2008 годзе быў прызначаны на пасаду старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта[1].

З 15 чэрвеня 2017 года працаваў начальнікам фінансавага аддзела Мёрскага райвыканкама[1]. 29 ліпеня 2019 года прызначаны на пасаду старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта[2].

Узнагароды

Адзначаны Ганаровай граматай аблвыканкама.

Сям’я

Жанаты, мае дачку.

Зноскі

  1. 1 2 Аляксандр Шубскі прызначаны начальнікам фінаддзела Архівавана 29 ліпеня 2019.
  2. Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні Прэзідэнт 29.07.2019 // БелТА
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі БГЭУСК
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Старшыні Расонскага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жабінкаўскім раёне
Катэгорыя·Старшыні Глыбоцкага раённага выканаўчага камітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы