wd wp Пошук:

Аляксандр Мяленцьевіч Волкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Волкаў.

Аляксандр Мяле́нцьевіч Во́лкаў (руск.: Александр Мелентьевич Волков, 14 чэрвеня 1891, Усць-Каменагорск, Расійская імперыя — 3 ліпеня 1977, Масква, СССР) — рускі пісьменнік, аўтар шырока вядомага цыкла аповесцей-казак аб Ізумрудным горадзе.

Біяграфія

Аляксандр Волкаў нарадзіўся 14 чэрвеня 1891 года ў горадзе Усць-Каменагорск у сям’і адстаўнога фельдфебеля Мяленція Міхайлавіча. У 1907 годзе паступіў у Томскі настаўніцкі інстытут, пасля заканчэння якога ў 1910 годзе (па спецыяльнасці — матэматык) працаваў настаўнікам у алтайскім горадзе Калывані, а затым у горадзе Усць-Каменагорск, у вучылішчы, дзе пачынаў сваю адукацыю. У 1920-х гадах пераехаў у Яраслаўль, дзе працаваў дырэктарам школы. Завочна скончыў Яраслаўскі педагагічны інстытут.

У 1929 годзе пераехаў у Маскву, дзе працаваў загадчыкам вучэбнай часткі рабфака. За сем месяцаў скончыў курс Маскоўскага універсітэта. З 1931 года, на працягу дваццаці гадоў, з моманту заснавання, выкладчык, затым дацэнт кафедры вышэйшай матэматыкі Маскоўскага інстытута каляровых металаў і золата.

Свой першы раман пачаў пісаць ва ўзросце дванаццаці гадоў. Друкавацца пачаў у 1917 годзе. У 1920-я гады яго п’есы ішлі на сцэнах некалькіх правінцыйных тэатраў. У канцы 1930-х гадоў заняўся вялікай літаратурай. Агульны тыраж яго твораў, выдадзеных на многіх мовах свету, перавысіў 25.000.000 асобнікаў.

Творчасць

У аснове першай кнігі ляжала кніга амерыканскага дзіцячага пісьменніка Лаймэна Фрэнка Баўма «Дзіўны Чараўнік з краіны Оз».

Аўтар твораў для дзяцей (аповесці-казкі «Чараўнік Ізумруднага горада» (1939), «Урфін Джус і яго драўляныя салдаты» (1963), «Сем падземных каралёў» (1964), «Вогненны бог Маранаў» (1968), «Жоўты туман» (1970) і інш.), кніг займальных апавяданняў па геаграфіі і астраноміі («Зямля і неба» (1957)), пра гісторыю навукі («У пошуках праўды», апубл. 1980).

У гістарычным рамане «Дойліды» (1954) паказана мастацкае асэнсаванне жыцця і дзейнасці рускіх дойлідаў 16 стагоддзя, у «Блуканні» (1963) — перыпетыі асабістага лёсу італьянскага філосафа і паэта Дж. Бруна.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 19 снежня 2014.
  2. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 мая 2014.
  3. Alexander Melentyevich Volkov // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Александр Волков // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119416654 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 1 студзеня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (29):
Катэгорыя·Выпускнікі Томскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Яраслаўля
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1977 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі Расіі
Катэгорыя·Аўтары гістарычных раманаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Казачнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі 3 ліпеня
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Драматургі СССР
Катэгорыя·Перакладчыкі Расіі
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты СССР
Катэгорыя·Пісьменнікі-фантасты Расіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ва Усць-Каменагорску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1891 годзе
Катэгорыя·Пісьменнікі Расіі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дзіцячыя пісьменнікі СССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве