wd wp Пошук:

Аляксандр Мак-Гіліўрэ

Аляксандр Мак-Гіліўрэ (англ.: Alexander McGillivray; 15 снежня 1750 - 17 лютага 1793 гг.) — правадыр канфедэрацыі індзейцаў-крык, палітычны дзеяч і рэфарматар.

Нарадзіўся ў індзейскай вёсцы на тэрыторыі сучаснага штата Алабама. Маці паходзіла з індзейскага племені каасаці, бацька быў французскім афіцэрам шатландскага паходжання. Паколькі крык вялі адлік сваяцтва па маці, то лічыўся індзейцам. Частку дзяцінства правёў з бацькам, атрымаў сучасную еўрапейскую адукацыю.

Падчас Амерыканскай рэвалюцыі меў званне палкоўніка брытанскай арміі, змагаўся на баку брытанцаў, адказваў за сувязь брытанскіх улад з канфедэрацыяй крык. У 1783 г. выбраны вярхоўным правадыром маскогі. У 1784 г. заключыў дагавор з Іспаніяй супраць ЗША і наўзамен атрымаў прызнанне канфедэрацыі крык як самастойнай дзяржавы. Аднак у 1787 г. разам з 27 правадырамі крык падпісаў пагадненне з ЗША ў Нью-Ёрку, складзенае па прапанове Джорджа Вашынгтона. У 1792 г. фактычна адверг гэты дагавор і пачаў новыя перагаворы з Іспаніяй.

Аляксандр Мак-Гіліўрэ выступаў як рэфарматар канфедэрацыі крык, садзейнічаў аб’яднанню плямён і стварэнню адзіных органаў кіравання, развіццю таварнай гаспадаркі і гандлю. Быў чальцом ордэна масонаў. Валодаў прыватнай сядзібай, плантацыямі і рабамі на поўначы Фларыды.

Памёр 17 лютага 1793 г. у сваёй сядзібе ад інфекцыйнай хваробы.

Зноскі

  1. 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  2. Alexander McGillivray // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alexander McGillivray // American National Biography — 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1793 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Постаці Алабамы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваенная гісторыя ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1750 годзе
Катэгорыя·Постаці Фларыды
Катэгорыя·Памерлі 17 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных