wd wp Пошук:

Аляксандр Кандратавіч Бурак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бурак.

Аляксандр Кандратавіч Бурак (12 лютага 1918, г. Дзяржынск — 24 снежня 1993, г. Харкаў) — падпалкоўнік Савецкай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1945)[1].

Біяграфія

Аляксандр Бурак нарадзіўся ў рабочай сям’і. Пасля заканчэння сямігадовай школы ў 1932 працаваў слесарам на Мінскім вагонарамонтным заводзе. Скончыў аэраклуб. У 1938 годзе быў прызваны на службу ў Рабоча-сялянскую Чырвоную Армію. У 1940 Бурак скончыў Адэскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў. З красавіка 1942 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны. У маі 1943 года ў ходзе штурмоўкі горада Казельска Калужскай вобласці самалёт Бурака быў збіты, а сам лётчык — цяжка паранены ў твар, аднак ён здолеў пасадзіць самалёт на сваёй тэрыторыі. Да студзеня 1945 года старэйшы лейтэнант Аляксандр Бурак быў намеснікам камандзіра эскадрыллі 208-га штурмавога авіяпалка 227-й штурмавой авіядывізіі 8-га штурмавога авіякорпуса 8-й паветранай арміі 4-га Украінскага фронту[2].

Да студзеня 1945 Бурак здзейсніў 102 паспяховых баявых вылетаў на штурмоўку навал тэхнікі і жывой сілы праціўніка, а таксама чыгуначных складаў і аэрадромаў, у ходзе якіх знішчыў 28 танкаў, 3 батарэі СПА, 3 самалёты на аэрадромах. Неаднаразова здзяйсняў вылеты ў самых складаных метэаралагічных умовах[1][2].

казам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 29 чэрвеня 1945 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецка-фашысцкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старшы лейтэнант Аляксандр Бурак быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» пад нумарам 7619[2].

У 1945 Бурак уступіў у ВКП(б). Пасля заканчэння вайны ён працягнуў службу ў Савецкай Арміі. Двойчы — у 1946 і 1951 гадах — сканчаў Вышэйшыя афіцэрскія лётна-тактычныя курсы. У 1956 годзе ў званні падпалкоўніка Бурак быў звольнены ў запас[1]. Пражываў у Харкаве, памёр 24 снежня 1993 года, пахаваны на харкаўскіх могілках № 2[2].

Быў таксама узнагароджаны трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнамі Аляксандра Неўскага, Айчыннай вайны 1-й і 2-й ступеняў, Чырвонай Зоркі, а таксама шэрагам медалёў[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 Бурак Александр Кондратьевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 91. — 737 с.
  2. 1 2 3 4 5 Аляксандр Кандратавіч Бурак на сайце «Героі краіны»

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Аляксандра Неўскага (СССР)
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дзяржынску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Пахаваныя на 2-х гарадскіх могілках Харкава
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 снежня
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны II ступені
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Памерлі ў Харкаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1993 годзе
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі