wd wp Пошук:

Аляксандр Калам

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Калам. Аляксандр Калам (фр.: Alexandre Calame; 28 мая 1810, Вевэ — 19 сакавіка 1864, Ментона) — швейцарскі мастак. Эпічныя, пераважна альпійскія пейзажы мелі вялікую папулярнасць у XIX стагоддзі і аказалі значны ўплыў на далейшае развіццё пейзажнага жанру.

Жыццё і творчасць

Нарадзіўся ў сям’і разьбяра па мармуры. З 15 гадоў працаваў у банку. Маляваць пачаў яшчэ ў юнацтве, пераважна пейзажы Швейцарыі. У 1829 годзе, пры фінансавай падтрымцы свайго працадаўцы, банкіра Дыядаці, бярэ ўрокі ў мастака Франсуа Дзідэ. Праз некалькі месяцаў навучання Калам вырашаецца прысвяціць сваё жыццё мастацкай творчасці.

Пачынаючы з 1835 года жывапісец выстаўляе свае лясныя і горныя пейзажы ў Берліне і ў Парыжы, дзе яны знайшлі вялікую колькасць прыхільнікаў (асабліва ў Германіі). У 1842 годзе экспануе ў Парыжы пяць сваіх палотнаў («Манблан», «Юнгфрау», «Брыенцкае возера», «Монтэ Роза» і «Монт Сервен»). У 1844 годзе мастак здзяйсняе вандраванне па Італіі, наведвае Рым і Неапаль, дзе робіць шматлікія замалёўкі і піша некалькі карцін. Нягледзячы на ​​тое, што Калам быў вельмі паспяховы ў перадачы паўднёвай прыроды, галоўнай яго тэмай заставаўся горны ландшафт Швейцарыі.

Адметнай асаблівасцю творчасці жывапісца з’яўлялася вельмі частае адлюстраванне ў чатырох пейзажах чаргаванне чатырох пор года або сутак. Вялікай папулярнасцю карысталіся таксама зробленыя А. Каламам літаграфіі, гравюры і мастацкія мініяцюры, прысвечаныя швейцарскай прыродзе.

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #116430907 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 3 мая 2014.
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Alexandre Calame // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Rossel P. Une visite du cimetière de Plainpalais — 1992.
  6. artist list of the National Museum of Sweden — 2016. Праверана 25 лютага 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Мастакі Швейцарыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Жэневе
Катэгорыя·Мастакі-пейзажысты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1810 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 мая
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў Ментоне
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1864 годзе