wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Чарвякоў. Аляксандр Віктаравіч Чарвякоў (нар. 1966, в. Бабінічы, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр эканомікі Рэспублікі Беларусь (з 2020).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1966 годзе ў в. Бабінічы Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Бацька Віктар працаваў кінамеханікам, маці Раіса Нікіфараўна (пам. 2018) працавала бухгалтарам на мясцовай сельгасхіміі. Мае сястру Ларысу[1].

У 1988 годзе скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію ў г. Горкі. У 19881991 гадах — інжынер, вядучы інжынер-механік саўгаскамбіната «Юбілейны» Аршанскага раёна. У 19911994 гадах вучыўся ў аспірантуры БДСГА.

Кандыдат тэхнічных навук (1996), дацэнт (2001). У 19942010 гадах — асістэнт, выкладчык, старэйшы выкладчык, дацэнт, дактарант кафедры механізацыі жывёлагадоўлі і электрыфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці БДСГА.

У 20102017 гадах дырэктар НДЭІ Мінэканомікі Рэспублікі Беларусь.

Са студзеня 2017 года — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. З лістапада 2018 года — Першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

4 студзеня 2020 года прызначаны Міністрам эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Навуковая дзейнасць

Аўтар і суаўтар 7 манаграфій, навучальных і даведачных дапаможнікаў, звыш 90 навуковых прац і 4 вынаходак.

Узнагароды

Узнагарожданы медалём «За працоўныя заслугі» (2021)[2], падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.

Сям’я

У шлюбе. Жонка Святлана працуе намеснікам галоўнага інжынера па навуцы ў праектным інстытуце Белдзіпразем. У шлюбе маюць дзвюх дочак Яўгенію і Лізавету. Яўгенія з’яўляецца суіскальніцай аддзела планавання і рэгулявання развіцця сельскай і лясной гаспадарак НДЭІ Міністэрства эканомікі. Лізавета скончыла Інстытут кіравання і сацыяльных тэхналогій пры БДУ[1].

Зноскі

  1. 1 2 Што вядома пра сям’ю і бацькоў новага міністра эканомікі Аляксандра Чарвякова
  2. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 17 жніўня 2021 г. № 311 «Аб узнагароджанні» Архівавана 23 жніўня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Узнагароджаныя Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За працоўныя заслугі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Кандыдаты тэхнічных навук
Катэгорыя·Члены Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Катэгорыя·Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь