wd wp Пошук:

Аляксандр Віктаравіч Мінькоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мінькоў. Аляксандр Віктаравіч Мінькоў (нар. 1981 г., г. Віцебск) — беларускі скульптар.

Біяграфія

У 2000 г. скончыў мастацка-графічнае аддзяленне Магілёўскага педагагічнага каледжа, у 2007 — мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[1].

Член Беларускага саюза мастакоў з 2007 года[1].

Жыве і працуе ў Магілёве[1].

Творчасць

Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 2000. Творы знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі, Украіны, Малдовы[1].

Асноўныя творы: скульптура «З’яўленне іконы» да Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (2020)[2], памятны знак, прысвечаны Дню народнага адзінства (2021)[3].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 «ТРОГАТелЬная выставка» З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года Архівавана 18 красавіка 2019.
  2. Могилевский мастер Александр Миньков приступил к созданию скульптуры ко Дню письменности в Белыничах
  3. Могилевский мастер Александр Миньков приступил к созданию памятного знака ко Дню народного единства

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Члены Саюза мастакоў Беларусі
Катэгорыя·Скульптары Беларусі
Катэгорыя·Скульптары XXI стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі мастацка-графічнага факультэта ВДУ
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебску
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Постаці Магілёва
Катэгорыя·Скульптары-манументалісты
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Выпускнікі Сацыяльна-гуманітарнага каледжа (Магілёў)