У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Блахін.
Аляксандр Віктаравіч Блахін (нар. 12 студзеня 1951, Іванава, СССР) — расійскі дыпламат. Надзвычайны і паўнамоцны пасол (1996).
1967—1968 — рабочы завода «Ивторфмаш» (Іванава).
1974 год — скончыў Іванаўскі энергетычны інстытут імя В. І. Леніна.
1974—1977 — старшы інжынер, намеснік начальніка цэха, начальнік цэха, намеснік галоўнага энергетыка завода «Физприбор» (Кіраў).
1977—1978 — знаходзіўся ў камандзіроўцы ў Манголіі па лініі Міністэрства абароны СССР.
1978—1980 — галоўны механік Іванаўскага швейнага аб’яднання.
1980—1983 — аспірант Іванаўскага энергетычнага інстытута.
1983—1990 — галоўны энергетык Шчолкаўскага біякамбіната (Маскоўская вобласць).
1990—1993 — народны дэпутат РСФСР.
1990—1992 — сакратар Камітэта Вярхоўнага Савета Расіі па пытаннях работы Саветаў народных дэпутатаў і развіццю самакіравання.
З 1992 года на дыпламатычнай службе ў МЗС Расіі.
Жанаты, мае дачку. Нікольская Ганна Аляксандраўна
Папярэднік: Вячаслаў Далгоў |
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь 26 ліпеня 2002 — 14 ліпеня 2005 |
Пераемнік: Дзмітрый Аяцкаў |