wd wp Пошук:

Аляксандр Васільевіч Сцепаненка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сцепаненка. Аляксандр Васільевіч Сцепаненка (5 кастрычніка 1938, Орша, Віцебская вобласць — 15 лютага 2005, Мінск) — беларускі вучоны ў галіне апрацоўкі металаў, доктар тэхнічных навук (1974).

Біяграфія

Пасля заканчэння сярэдняй школы ў 1955 годзе паступае ў Беларускі політэхнічны інстытут, які заканчвае ў 1960 годзе, потым два гады працуе інжэнерам-канструктарам на Мінскім аўтамабільным заводзе, пасля чаго паступае ў аспірантуру Беларускага політэхнічнага інстытута. У 1965 годзе А. В. Сцепаненка паспяхова абараняе кандыдацкую дысертацыю.

У 1980 годзе абраны членам-карэспандэнтам, а ў 1986 годзе — акадэмікам АН БССР, у 1987 годзе — віцэ-прэзідэнтам Акадэміі навук БССР. У студзені — красавіку 1992 года выконваў абазязкі прэзідэнта АН Беларусі[1].

Навуковая дзейнасць

Пад кіраўніцтвам А. В. Сцепаненкі распрацаваны арыгінальныя, высокаэфектыўныя спосабы і абсталяванне для вытворчасці парабалічных рысор.

Па выніках навуковай дзейнасці апублікавана больш за 600 навуковых прац, у тым ліку 8 манаграфій, атрымана больш за 400 аўтарскіх пасведчанняў і патэнтаў, падрыхтавана 57 кандыдатаў і дактароў навук.

Ён доўгія гады вёў актыўную навукова-арганізацыйную, навукова-педагагічную і грамадскую работу, з’яўляючыся членам спецыялізаванага савета па абароне дысертацый і навуковых саветаў, экспертнага савета Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь, рэдкалегіі навуковых часопісаў.

Узнагароды

Зноскі


  1. Цэнтральны навуковы архіў НАНБ. Ф. 1. Воп. 1. Справа 3253. Л. 25. Крыніца: Токарев Н.В. Академия наук Белорусской ССР: годы восстановления и развития (1945–1991) / Н. В. Токарев. – Минск : Беларуская навука, 2016. - С. 179

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Металазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя дэпутаты СССР ад навуковых таварыстваў
Катэгорыя·Памерлі 15 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў 2005 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 кастрычніка
Катэгорыя·Выпускнікі БНТУ
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Віцэ-прэзідэнты НАНБ
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Вярхоўнага Савета СССР (1989—1991)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі навук Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1938 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі БССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Оршы
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»