| ||||||||||||||||||||||||||||
|
Аляксандр Васільевіч Газаў (17 чэрвеня 1946, в. Брыкава(руск.) бел., Істрынскі раён, Маскоўская вобласць, РСФСР, СССР —) — савецкі і беларускі стралок з вінтоўкі, алімпійскі чэмпіён, шматразовы чэмпіён і рэкардсмен свету, Еўропы і СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1976)[1].
Стральбой пачаў займацца ў 12 гадоў. Спачатку захапляўся разам з бацькам паляваннем, затым стаў наведваць секцыю стэндавай стральбы. Пасля праходжання службы ў войску перайшоў у кулявую стральбу па рухомых мішэнях[2].
Перад Алімпіядай у Манрэалі самастойна мадэрнізаваў вінтоўку нямецкай фірмы «Вальтэр», эксперыментальным шляхам пакараціўшы ствол да 42 см. Пасля «Вальтэр» стаў выпускаць зброю з кароткім ствалом[3].
Спартыўную кар’еру скончыў у 1983 годзе. У перыяд з 1983 па 1989 працаваў галоўным трэнерам стралковай каманды Групы савецкіх войскаў у Германіі, а ў 1989 годзе пераехаў у Мінск і трэніраваўся ў якасці спартсмена. На працягу некаторага часу займаў пасаду начальніка стралковага ціра імя маршала Цімашэнкі, затым у 1992 годзе звольніўся[3].
На 2014 год пражывае ў вёсцы Калодчына Вілейскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Займаецца разьбой па дрэве[2][3].
Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны»[2].