wd wp Пошук:

Аляксандр Валянцінавіч Патліс

Алякса́ндр Валянцінавіч Па́тліс — беларускі спявак, удзельнік музычнага гурта Новый Иерусалим[1].

Біяграфія

Нарадзіўся 13 кастрычніка 1970 года ў Гродна[2]. У пяцігадовым узросце прайшоў адбор у рэспубліканскую школу пры дзяржаўнай кансерваторыі ў Мінску. Аднак па сямейных абставінах застаўся ў родным горадзе[2]. Ва ўзросце дзевяці гадоў паступіў у гарадскую музычную школу па класе баяна. У 14 год паступіў у Гродзенскую музычную вучэльню па тым самым інструменце.

У сямнаццацігадовым узросце, ужо маючы досвед выступаў на канцэртах і вяселлях, атрымаў запрашэнне стаць спеваком вядомага ў горадзе гурта «Истина»[2].

Вайсковую службу праходзіў у Мінску, удзельнічаў у ваенным ансамблі «Алые погоны». За два гады службы ён правёў каля 200 канцэртаў. У 1991 годзе сышоў у запас у чыне малодшага сяржанта. Знаходзячыся ў войску, пачаў чытаць Біблію. Гэта моцна паўплывала на ягоны ўнутраны свет, змяніла жыццёвыя прынцыпы і стаўленне да жыцця[2].

2 сакавіка 1991 года ажаніўся з Таццянай Галіноўскай. У 1992 годзе ў іх нарадзілася дачка Настасся[2].

Хрысціянскі перыяд творчасці

Пад канец 1991 года Аляксандр сустрэў музыкаў гурта «Catty Sark» Ігара Капылава, Вадзіма Калацэя, Аляксандра Манецкага і іншых. Праз нейкі час яны знаёмяцца з Веніямінам Брухам, Уладзімірам Сокалам і Сандэем Адэладжа. Гэтыя сустрэчы памянялі не толькі ўнутраны свет музыкаў, але і напрамак іх творчасці. Яны прымаюць рашэнне стварыць хрысціянскі гурт. Ягоны першы канцэрт пад назвай «Новый Иерусалим» адбыўся 17 мая 1992 года ў Палацы культуры тонкасуконнага камбіната Мінска. Гэты дзень лічыцца днём нараджэння гурта.

За час супрацоўніцтва з Аляксандрам Патлісам «Новый Иерусалим» запісаў 8 альбомаў[2]. Песня «Я знаю любовь» з альбома «Ну что ты думаешь об этом?» стала лепшай песняй 1997 года ў Беларусі, а «Любовь в ладонях» (альбом «Неба осколки») стала лепшай у 2004[2]. У складзе гурта Аляксандр адыграў больш за 1000 канцэртаў[2] як на Беларусі, так і ў ЗША, Бельгіі, Нідэрландах, Германіі, Украіне, Расіі, Латвіі[3].

У 2006 годзе Аляксандр пакінуў гурт Новый Иерусалим, жадаючы заняцца сольнай кар**’**ерай[4]. У 2016 годзе вярнуўся у калектыў.

Сольная кар’ера

У верасні 2006 года Аляксандр пачаў уласную кар’еру, пакінуўшы гурт «Новый Иерусалим». У снежні таго ж года ягоная песня «Для тебя» увайшла ў зборнік лепшых песень Беларусі, выдадзены кампаніяй West Records. 21 мая 2008 года Аляксандр прэзентаваў свой першы сольны альбом пад назвай «Второе Дыхание»[5][6]. У снежні 2008 года гурт «Alex Patlis Band» прыняў удзел у адборачным туры конкурса «Еўрабачанне-2009», аднак саступіў іншым удзельнікам.

У 2011 годзе прадставіў публіцы другі сольны альбом «Читай мои мысли»[7][8].

Ацэнкі

Віталь Артыст, франтмен «Без Билета», у 2008 годзе для «Салідарнасці» сярод заметных музыкаў вылучыў Аляксандра Патліса, якога ён паважае[9].

Дыскаграфія

Новый Иерусалим

Аляксандр Патліс

Зноскі

  1. Брест : На Советской открылось новое кафе - Paragraph(руск.) . Виртуальный Брест (20 чэрвеня 2014). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2020. Праверана 6 сакавіка 2020.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 Александр Патлис: Биография(руск.) . Официальный сайт Александра Патлиса. Праверана 14 ліпеня 2009.
  3. История группы(руск.) . «Новы Ерусалім». Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2008. Праверана 25 чэрвеня 2017.
  4. Александр Патлис ушел из “Нового Иерусалима” / Naviny.by
  5. Прогулявшись по музыкальным магазинам, мы обнаружили множество свежих белорусских CD(руск.) . KP.BY (27 чэрвеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 14 сакавіка 2020. Праверана 14 сакавіка 2020.
  6. 1 2 Александр Патлис “Второе дыхание”(руск.) . Experty.by (18 ліпеня 2008). Праверана 25 чэрвеня 2017.
  7. 1 2 Александр Патлис “Читай мои мысли” (+аудио) / Experty.by
  8. Будкін, Сяргей Аляксандр Патліс – Читай мои мысли, 2011(бел.) . Будзьма беларусамі! (30 чэрвеня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2020. Праверана 4 сакавіка 2020.
  9. Шахнович, Татьяна Виталий Артист: «Нет шоу-бизнеса – идите в дворники»(руск.) . Салідарнасць (16 мая 2008). Архівавана з першакрыніцы 11 сакавіка 2020. Праверана 12 сакавіка 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Спевакі і спявачкі Беларусі
Катэгорыя·Хрысціянскія выканаўцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1970 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 13 кастрычніка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне