wd wp Пошук:

Аляксандр Анатолевіч Ісачоў

Аляксандр Анатолевіч Ісачоў (11 студзеня 1955, г. п. Азарычы, Калінкавіцкі раён, Гомельская вобласць — 5 снежня 1987) — беларускі жывапісец, графік.

Біяграфія

Пазней з Азарыч з сям’ёй пераехаў у Рэчыцу Гомельскай вобласці. У 5-8 класе вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчым мастацтве для адораных дзяцей у Мінску. Нягледзячы на ​​выдатныя адзнакі па выяўленчым мастацтве, быў адлічаны са школы. Вярнуўшыся да дому, атрымаў сярэднюю адукацыю ў рэчыцкай вячэрняй школе рабочай моладзі і працаўладкаваўся ў рамонтна-будаўнічае ўпраўленне.

На пачатку 1973 года з’ехаў у Ленінград (Расія) і хутка ўвайшоў у жыццё мастацкага андэрграўнда горада.

Творчасць можна падзяліць на два перыяды.

У сярэдзіне 1970-х гадоў А. Ісачоў вярнуўся на радзіму, у Рэчыцу, дзе пражыў да апошніх дзён жыцця і стварыў большую частку сваёй мастацкай спадчыны. У гэты перыяд ён пісаў іконы для Рэчыцкай царквы, выканаў роспіс сцен храма ў г. Мазыры.

У лістападзе 1987 года ў Рэчыцы адбылася першая персанальная выстаўка А. Ісачова, якую паглядзела каля 20 тыс. чалавек. Праз тры дні пасля заканчэння выстаўкі мастак памёр ад сардэчнага прыступу.

За сваё жыццё А. Ісачоў стварыў каля 500 карцін, большасць з якіх былі вывезены за мяжу ў Швецыю, Германію, Францыю, Ізраіль і ЗША.

Выстаўкі

Зноскі

  1. У Мінску адкрылася выстаўка жывапісу Аляксандра Ісачова

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя ў Рэчыцы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Калінкавіцкім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 студзеня
Катэгорыя·Памерлі 5 снежня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Гімназіі-каледжа мастацтваў імя І. В. Ахрэмчыка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Графікі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Іканапісцы Беларусі