wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Прахарэнка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Прахарэнка. Аляксандр Аляксандравіч Прахарэнка (руск.: Александр Александрович Прохоренко; 22 чэрвеня 1990 — 17 сакавіка 2016) — вайсковец Сіл спецыяльных аперацый Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, старшы лейтэнант. Удзельнік ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі. Загінуў 17 сакавіка 2016 года ў ходзе баёў за Пальміру. Герой Расійскай Федэрацыі (2016).

Біяграфія

Нарадзіўся 22 чэрвеня 1990 года ў сяле Гарадкі Тюльганского раёна Арэнбургскай вобласці[1][2]. Бацька Аляксандр Васільевіч працаваў трактарыстам, маці Наталля Леанідаўна — прыбіральшчыцай у адміністрацыі[1][2].

У 2007 годзе з сярэбраным медалём скончыў Гарадзецкую сярэднюю агульнаадукацыйную школу, паступіў у Арэнбургскае вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча, у 2008 годзе ў сувязі з закрыццём вучылішча быў пераведзены ў Ваенную акадэмію вайсковай супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі, якую выдатна скончыў[2].

Пасля заканчэння акадэміі быў размеркаваны на пасаду перадавога авіяцыйнага наводчыка у групу Сіл спецыяльных аперацый Расійскай Федэрацыі[3]. Са студзеня 2016 года браў удзел у расійскай ваеннай аперацыі ў Сірыі[1], выконваў задачы па навядзенні авіяўдараў на важнейшыя аб’екты тэрарыстычнай арганізацыі «Ісламская дзяржава», выдаючы дакладныя каардынаты размяшчэння баевікоў[2].

Подзвіг

17 сакавіка 2016 года Прахарэнка, які тыдзень знаходзіўся у тыле праціўніка, быў акружаны баевікамі «Ісламскай дзяржавы» у раёне населенага пункта Тадмар (правінцыя Хомс, Сірыя). Ён уступіў у бой з тэрарыстамі, і не жадаючы здавацца ў палон, выклікаў авіяўдар на сябе. Разам з геройску загінулым Прахарэнкам былі знішчаны баевікі «Ісламскай дзяржавы»[1][4][5].

Пра гібель Прахарэнкі Міністэрства абароны Расійскай Федэрацыі афіцыйна паведаміла 24 сакавіка 2016 года[6].

Цела Аляксандра Прахарэнкі пасля[7] перамоваў было перададзена атраду сірыйскіх курдаў баевікамі ІД падчас адмысловай гуманітарнай аперацыі, тыя ж у сваю чаргу ў канцы красавіка 2016 года перадалі яго прадстаўнікам расійскіх уладаў у Сірыі, якімі яно было дастаўлена ў Расію, дзе была праведзеная працэдура генетычнай ідэнтыфікацыі[8].

5 мая, пасля жалобнага мітынгу з удзелам міністра абароны Расіі генерала арміі Сяргея Шайгу, цела Прахарэнкі было адпраўлена транспартным самалётам з падмаскоўнага ваеннага аэрадрома Чкалаўскі на ваенны аэрадром Арэнбурга, а адтуль — верталётам у сяло Гарадкі. Цела суправаджалі бацька, маці і брат Аляксандра Прахарэнкі[9].

6 мая Прахарэнка пахаваны з воінскімі ўшанаваннямі на могілках вёскі Гарадкі. У дзень пахавання ў Арэнбургскай вобласці была абвешчаная жалоба[10].

Сям’я

Быў жанаты. Жонка — Кацярына. Малодшы брат Іван — курсант Ваеннай акадэміі вайсковай супрацьпаветранай абароны Узброеных Сіл Расійскай Федэрацыі імя А. В. Васілеўскага[1]. У канцы ліпеня 2016 года нарадзілася дачка Віялета[11][12].

Узнагароды

Памяць

Перадача сям’і Прахарэнкі французскіх узнагарод

У красавіку 2016 гады французская сям’я Магэ з горада Манпелье перадала праз пасольства Расіі ў Парыжы ўдаве Аляксандра ордэн Ганаровага легіёна і Ваенны крыж з пальмавай галіной, якія належалі іх сваякам — удзельнікам Другой сусветнай вайны. Па запрашэнні Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна сям’я Магэ прыехалі ў РФ, дзе 5 мая 2016 года ў будынку Нацыянальнага цэнтра кіравання абаронай асабіста перадалі сямейныя рэліквіі бацьку, маці і брату Аляксандра Прахарэнкі. Бацькам афіцэра ўручана таксама памятная медаль французскага горада Фламерсан «бацькам салдата ўзброеных сілаў, які загінуў героем»[32].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Васильев Ю.. Герой Пальмиры (нявызн.). Lenta.ru (31 сакавіка 2016). Праверана 31 сакавіка 2016.
  2. 1 2 3 4 5 6 Наши герои (нявызн.) (недаступная спасылка). Официальный сайт Военной академии войсковой противовоздушной обороны Вооружённых Сил Российской Федерации. Архівавана з першакрыніцы 29 ліпеня 2016. Праверана 26 чэрвеня 2016.
  3. «Авианаводчик рассказал о секретной профессии погибшего в Сирии Александра Прохоренко». Московский комсомолец. 5 мая 2016
  4. Баев А. Они сражались за Сирию: что известно о погибших военных из России (нявызн.). РБК (30 сакавіка 2016). Праверана 31 сакавіка 2016.
  5. 1 2 В Оренбурге в память о геройски погибшем в Сирии офицере назовут улицу (нявызн.). РИА Новости (30 сакавіка 2016). Праверана 31 сакавіка 2016.
  6. Российский офицер погиб при выполнении боевой задачи близ сирийской Пальмиры (нявызн.). Интерфакс (24 сакавіка 2016). Праверана 31 сакавіка 2016.
  7. Soldier wiped out ISIS fighters by calling airstrikes on HIMSELF (нявызн.), Mail Online . Праверана 9 снежня 2017.
  8. Рафаэль Даминов. Курдские ополченцы передали РФ тело погибшего в Сирии Александра Прохоренко (нявызн.). РИА Новости (28 красавіка 2016). Праверана 26 чэрвеня 2016.
  9. Управление пресс-службы и информации Министерства обороны Российской Федерации. Тело погибшего в Сирии спецназовца Александра Прохоренко проводили на малую родину (нявызн.). Официальный сайт Министерства обороны Российской Федерации (5 мая 2016). Праверана 26 чэрвеня 2016.
  10. В Оренбургской области похоронят погибшего в Сирии Героя России Прохоренко (нявызн.). РИА Новости (6 мая 2016). Праверана 26 чэрвеня 2016.
  11. Берг Ю.. У Саши Прохоренко родилась дочь. Жизнь продолжается (нявызн.) (недаступная спасылка). Официальный блог губернатора Оренбургской области (2 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 24 верасня 2016. Праверана 3 верасня 2016.
  12. У погибшего в Сирии офицера Прохоренко родилась дочь
  13. Лейтенанту, погибшему в Сирии, присвоено звание Героя России (нявызн.). ТАСС (11 красавіка 2016). Праверана 11 красавіка 2016.
  14. Александру Прохоренко посмертно присвоено звание Героя России (нявызн.). Сайт Президента России (11 красавіка 2016). Праверана 11 красавіка 2016.
  15. 1 2 Награды Александра Прохоренко (нявызн.) (недаступная спасылка). Фото Николая Хижняка. РИА Новости (6 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 14 мая 2016. Праверана 6 мая 2016.
  16. Именем офицера Прохоренко, погибшего в Сирии, назвали улицу в Оренбурге (нявызн.). РИА Новости (21 чэрвеня 2016). Праверана 6 жніўня 2017.
  17. В Оренбурге появился сквер имени Героя России Александра Прохоренко (нявызн.). Урал56.Ру (14 кастрычніка 2016). Праверана 1 лістапада 2017.
  18. Наталия Вълкова. Мемориальная доска в честь Героя РФ Прохоренко откроется в Оренбурге 21 июня (нявызн.). ТАСС (16 чэрвеня 2016). Праверана 26 чэрвеня 2016.
  19. В Оренбурге открыли памятник погибшему в Сирии Герою России(нявызн.)  . Праверана 5 лістапада 2017.
  20. В Оренбурге открыли мемориальную доску памяти Александра Прохоренко (нявызн.). РИА Новости (10 мая 2016). Праверана 26 чэрвеня 2016.
  21. Кадеты из Оренбурга посетили родину Героя России Александра Прохоренко / mil.ru, 31.05.2019
  22. В Грозном одну из улиц назовут именем Прохоренко, погибшего в Сирии | РИА Новости
  23. В Военной академии войсковой ПВО воздвигнут бюст Героя России старшего лейтенанта Александра Прохоренко, геройски погибшего в Сирии : Министерство обороны Российской Федерации
  24. Luke Harding. Palmyra hosts Russian concert after recapture by Syrian forces (нявызн.). TheGuardian.com (5 мая 2016).
  25. Официальный сайт Владимира Евзерова
  26. В Италии открыли памятник погибшему в Сирии Герою России Прохоренко (нявызн.). RT (6 жніўня 2017). Праверана 6 жніўня 2017.
  27. В Италии открыли памятник погибшему в Сирии российскому офицеру (нявызн.). Известия (6 жніўня 2017). Праверана 6 жніўня 2017.
  28. Имя Героя России Александра Прохоренко дали улице в курортном городе под Калининградом (нявызн.) (08 декабря 2017 года).
  29. В Зеленоградске в честь Героя России назвали улицу (нявызн.) (08 декабря 2017 года). Праверана 28 лістапада 2019. Архівавана 28 лістапада 2019.
  30. В Зеленоградске появилась улица, названная в честь героя России, погибшего в Сирии (нявызн.) (11 декабря 2017 года).
  31. Распоряжение Правительства Российской Федерации
  32. Французы передали награды семье погибшего в Сирии российского офицера (нявызн.). РИА Новости (5 мая 2016). Праверана 26 чэрвеня 2016.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Удзельнікі ваеннай аперацыі Расіі ў Сірыі
Катэгорыя·Удакладненне арфаграфіі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Арэнбургскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Памерлі ў 2016 годзе
Катэгорыя·Памерлі 17 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 чэрвеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Расіі
Катэгорыя·Памерлі ў Сірыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»