wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Карэлін

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Карэлін. Аляксандр Аляксандравіч Карэлін (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Каре́лин; нар. 19 верасня 1967, Новасібірск) — савецкі і расійскі спартсмен, барэц класічнага (грэка-рымскага) стылю, дзяржаўны і палітычны дзеяч, дэпутат Дзяржаўнай Думы пяці скліканняў, член Савета Федэрацыі (з 2020). Член прэзідыума генеральнага савета палітычнай партыі «Адзіная Расія». Заслужаны майстар спорту СССР (1988), Герой Расійскай Федэрацыі (1996).

Трохразовы пераможца Алімпійскіх гульняў (1988, 1992, 1996; у катэгорыі да 130 кг), дзевяціразовы чэмпіён свету (1989—1991, 1993—1995, 1997—1999), 12-разовы чэмпіён Еўропы (1987—1991, 1993—1996, 1998—2000), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2000 года, чэмпіён свету сярод юніёраў 1988 года, 13-разовы чэмпіён СССР, СНД і Расіі (1988—2000). Пераможца Кубка «Абсалютны чэмпіён свету» 1989. Чатыры разы узнагароджаны «Залатым поясам», як найлепшы барэц планеты — у 1989, 1990, 1992, 1994 гадах. Пераможца IV міжнароднага турніру «На прызы Аляксандра Карэліна» (1995). Шасціразовы пераможца міжнароднага турніру памяці Івана Паддубнага. Быў прызнаны найлепшым спартсменам года ў свеце. Два разы быў прызнаны найлепшым спартсменам Расіі. За ўсю спартыўную кар’еру выйграў 888 паядынкаў (887 у барацьбе і 1 у ММА) і пацярпеў толькі пяць паражэнняў. Уключаны ў лік 25 найлепшых атлетаў свету XX стагоддзя. Занесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса як спартсмен, які на працягу трынаццаці гадоў не прайграў ніводнай сутычкі.

Зноскі

  1. Aleksandr Kareline // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
Тэмы гэтай старонкі (49):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны па барацьбе
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту СССР
Катэгорыя·Кавалеры Залатога Алімпійскага ордэна
Катэгорыя·Барцы Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па грэка-рымскай барацьбе
Катэгорыя·Чэмпіёны Еўропы па грэка-рымскай барацьбе
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Новасібірска
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VII склікання
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Савы
Катэгорыя·Палкоўнікі Расіі
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Расіі
Катэгорыя·Героі Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са складаным уваходам у Модуль:URL
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1967 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Новасібірску
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Дружбы народаў
Катэгорыя·Барцы СССР
Катэгорыя·Члены Савета Федэрацыі Расіі (з 2000)
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі V склікання
Катэгорыя·Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2000 года
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад СССР
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Расіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «За заслугі перад Айчынай» 4 ступені
Катэгорыя·Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
Катэгорыя·Алімпійскія чэмпіёны ад Аб’яднанай каманды
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі III склікання
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1996 года
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2000 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1992 года
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1988 года
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі ад аднамандатных акруг
Катэгорыя·Члены «Адзінай Расіі»
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі VI склікання
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1992 года
Катэгорыя·Барцы на летніх Алімпійскіх гульнях 1988 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Дэпутаты Дзяржаўнай думы Расійскай Федэрацыі IV склікання
Катэгорыя·Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1996 года
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Пашаны