wd wp Пошук:

Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў

Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў (нар. у 1991 годзе ў Наваполацку) — беларускі гісторык, кандыдат гістарычных навук (2018), дацэнт (2020).

Біяграфічныя звесткі

Нарадзіўся ў 1991 годзе ў Наваполацку. Скончыў у 2014 годзе гісторыка-філалагічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Гісторыя», атрымаўшы дыплом з адзнакай. Паралельна атрымаў кваліфікацыю юрыста. У 2015 годзе там жа абараніў магістарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2015-2018 гадах навучаўся ў аспірантуры Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя». У 2019 годзе таксама скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае кіраванне і права». Працуе дацэнтам кафедры сацыяльных камунікацый Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Дысертацыю на саісканне вучонай ступені кандыдата гістарычных навук па спецыяльнасці «Айчынная гісторыя» абараніў 21 снежня 2018 года ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце імя А. А. Куляшова. Тэма кандыдацкай дысертацыі: «Сацыяльна-эканамічнае развіццё Полацка ў 1917-1991 гадах». Навуковы кіраўнік - Дзяніс Уладзіміравіч Дук. 23 снежня 2020 года рацэннем ВАК Рэспублікі Беларусь было прысвоена вучонае званне дацэнта па спецыяльнасці «Гісторыя».

Навуковая дзейнасць

Займаецца даследаваннем праблем гісторыі сацыяльна-эканамічнага развіцця гарадоў Беларусі ў ХХ ст. (у прыватнасці, Полацка, Наваполацка і інш.), гістарычнай урбаністыкі і гісторыі горадабудаўніцтва, палітагенеза і дзяржаўнага кіравання. Асноўныя навуковыя даследаванні прысвечаны пытанням рэструктурызацыі эканомікі Полацка ў 1917-1941 гадах; развіцця сацыяльнай сферы і гарадской прасторы Полацка з 1917 года да пачатку Вялікай Айчыннай вайны; трансфармацыі дэмаграфічнай і сацыяльна-эканамічнай структуры Полацка падчас нацысцкай акупацыі ў 1941-1944 гадах; ўплыву зменаў адміністратыўнага статуса горада, а таксама ролі, месца і значэння гісторыка-культурнай спадчыны ў сацыяльна-эканамічных мерапрыемствах гарадскіх уладаў у 1944-1991 гадах і інш.

Бібліяграфія

Манаграфічныя выданні

Выбраныя навуковыя артыкулы

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Кандыдаты гістарычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Гісторыкі Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта ПДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Наваполацку
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»