wd wp Пошук:

Аляксандр Абрамавіч Грэйман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грэйман. Аляксандр Абрамавіч Грэ́йман[2] (8 ліпеня 1899, Казань1 чэрвеня 1970, Мінск) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук (1961), прафесар (1963).

Біяграфія

А. А. Грэйман нарадзіўся ў Казані. Паступіў на вучобу на медыцынскі факультэт Казанскага ўніверсітэта[3], быў пераведзены на медыцынскі факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, які скончыў у 1926 годзе. У 1926—1931 гг. працаваў у Бярэзінскім раёне хірургам у раённай бальніцы, загадчыкам раённым аддзелам аховы здароўя. У 1931—1934 гг. ардынатар хірургічнай клінікі БДУ, адначасова намеснік дырэктара 1-а клінічнага гарадка Мінска. У 1939—1940 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. У час Вялікай Айчыннай вайны камандзір медыка-санітарнага батальёна, вядучы і галоўны хірург эвакашпіталяў. У 1945—1947 гг. асістэнт кафедры шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута. У 1946 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Экспериментальные данные к вопросу об эволюции и патогенезе эндемического зоба в БССР». У 1947—1948 гг. дацэнт кафедры хірургіі Беларускага інстытута ўдасканалення ўрачоў, у 1948—1956 і ў 1957—1963 гг. дацэнт кафедры агульнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута, у 1956—1957 гг. загадчык кафедрай. У 1961 годзе А. А. Грэйману прысвоена вучоная ступень доктара навук, у 1963 годзе вучонае званне прафесара. У 1963—1970 гг. ён на пасадзе 2-й кафедрай шпітальнай хірургіі Мінскага медыцынскага інстытута[3].

Памёр А. А. Грэйман 1 чэрвеня 1970 г. Пахаваны на Усходніх могілках Мінска.

Навуковая дзейнасць

А. А. Грэйману належаць навуковыя працы па хірургіі валляка і пухлін шчытападобнай залозы, органаў брушной поласці. Займаў пасаду намесніка старшыні Беларускага навуковага таварыства хірургаў[3]. Аўтар больш за 60 навуковых прац, у тым ліку манаграфіі «Хирургическое лечение и патоморфология зоба» (1964)[3]. Рэдактар манаграфіі «Актуальные вопросы острого аппендицита» (1969)[3].

Сярод апублікаванага:

Узнагароды

Узнагароджаны баявым ордэнам і медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР, значком «Выдатнік аховы здароўя»[3].

Зноскі

  1. http://mednecropol.ru/g/greyman-aa/greyman-aa.htm
  2. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 5: Гальцы — Дагон.
  3. 1 2 3 4 5 6 Грейман Александр Абрамович (26.06(08.07).1899—01.06.1970) (руск.)  // Сайт УА «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (26):
Нарадзіліся 8 ліпеня
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі 1 чэрвеня
Медыкі Вялікай Айчыннай вайны
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Асобы
Вікіпедыя:Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў 1899 годзе
Памерлі ў 1970 годзе
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Вучоныя паводле алфавіта
Выкладчыкі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Памерлі ў Мінску
Хірургі СССР
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Нарадзіліся ў Казані
Выкладчыкі БДМУ
Выпускнікі медыцынскага факультэта БДУ
Педагогі СССР
Дактары медыцынскіх навук
Артыкулы пра вучоных без партрэтаў