wd wp Пошук:

Крыштаф Хадкевіч

Крыштаф Хадкевіч (? — 3 кастрычніка 1652) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі харунжы літоўскі (1611—1623), вялікі канюшы літоўскі (1623—1633), кашталян троцкі (1633—1636), віленскі (1636—1642), ваявода віленскі (1642—1652).

Быў старостам гарадзенскім, бабруйскім, крэўскім, дзяржаўцам беліцкім і вішнеўскім. Пяціразовы маршалак Трыбунала Літоўскага (1635, 1639, 1643, 1647, 1651).

Біяграфія

Паходзіў з роду Хадкевічаў, сын Гераніма Юр’евіча і Ганны Тарла. Удзельнік войнаў з Турцыяй, Швецыяй, Расіяй. Пасол на элекцыйны сойм 1632. У 1648 годзе, ў час Казацкай вайны, за ўласныя грошы ў 20 400 злотых выставіў пяхоту (грошы пасля вернутыя соймам). Падтрымаў абранне Яна Казіміра. З 1627 года ўдзельнік спрэчкі за маёмасць Супрасльскага Дабравешчанскага манастыра, за што ў 1650 г. атрымаў вымову ад караля.

Быў двойчы жанаты, першым шлюбам з Альжбетай Кішкай (дзеці — Аляксандр Крыштаф Хадкевіч, Ян Казімір Хадкевіч, Геранім Караль Хадкевіч), другім — з Соф’яй з Друцкіх-Горскіх Стравінскай (дзяцей не было).

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Памерлі ў 1652 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўцы вішнеўскія
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ваяводы віленскія
Катэгорыя·Памерлі 3 кастрычніка
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без назвы артыкула
Катэгорыя·Хадкевічы
Катэгорыя·Маршалкі Трыбунала Вялікага Княства Літоўскага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Старосты бабруйскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Кашталяны троцкія
Катэгорыя·Кашталяны віленскія
Катэгорыя·Старосты гарадзенскія
Катэгорыя·Дзяржаўцы беліцкія
Катэгорыя·Старосты крэўскія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XVI стагоддзі
Катэгорыя·Канюшыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Харунжыя вялікія літоўскія