Аляксандра Сямёнаўна Астрожская (у дзявоцтве Слуцкая з роду Алелькавічаў; каля 1503 — пасля 1556) — руска-літоўкая княгіня, дачка князя Слуцкага(руск.) бел. Сямёна Слуцкага(руск.) бел., жонка князя Канстанціна Астрожскага[1][2], маці князя Канстанціна-Васіля Астрожскага.
Нарадзілася ў сям’і князя Сямёна Слуцкага(руск.) бел. і яго жонкі Анастасіі Слуцкай(руск.) бел..
Пасля смерці Таццяны Гальшанскай (1480—12 ліпеня 1522 года) дзякуючы пасрэдніцтву кіеўскага мітрапаліта Іосіфа і земскага скарбніка Богуша Багацівінавіча(укр.) бел. Князь Астрожскі заключыў дамову са Слуцкай княгіняй Анастасіяй(руск.) бел. аб шлюбе з дачкой Аляксандрай[2].
26 ліпеня 1522 года перад выездам у Мінск на гаспадарчую службу Канстанцін напісаў у Вільню ліст, у якім узяў абавязак выдаць будучай жонцы вена, каб не запісваць, прымушаць і не ахвяраваць сваі родавыя, выслужаныя і набытыя маёнткі, каб гэтае вена было на поўную траціну маёмасці, а дзяцей з ёю любіць так сама, як і Іллю, народжанага першай жонкай; пасля смерці гетмана ўсе яго маёмасці, незалежна ад часу і характару іх набыцця, Ілля і яго сыны, якія з’явіліся ў шлюбе са Слуцкай князёўнай, павінны былі быць падзелены на роўныя часткі; асобна нікому з іх ён нічога запісваць не будзе[3]. Верагодна, шлюб адбыўся на наступны год[4].
Ужо ў 1528 годзе Аляксандра выступае ў крыніцах як жонка Канстанціна Астрожскага і маці двух дзяцей.
28 снежня 1528 года яна адтрымала пацверджанне запісу мужа, які ўзяў за ёй 1000 чырвоных і запісаў ёй 6000 коп грошай на Тураве, Сатыеве і іншых маёнтках[4][5].
У 1530 годзе К. Астрожскі памёр і Аляксандра засталася ўдовай.
У 1531 годзе атрымала прывілей на гандаль у Тарасаве Мінскага павету[5][6].
У 1556 годзе атрымала прывілей на пабудову горада ў сваім мястэчку Сляды[4][5]. Гэта апошняя згадка ў крыніцах пра яе.