wd wp Пошук:

Аляксандра Рапапорт

Аляксандра Сусана Рапапорт Эліясан (шведск.: Alexandra Susanna Rapaport Eliasson; нар. 26 снежня 1971, Брома, Швецыя) — шведская актрыса тэатра і кіно, прадзюсар[2].

Біяграфія

Аляксандра Рапапорт нарадзілася 26 снежня 1971 года ў Броме, прыгарадзе Стакгольма. Яе бацькі, Эдмунд і Эва Рапапорт, выхадцы з Польшчы, збеглі ў Швецыю падчас Другой сусветнай вайны.

Аляксандра вучылася ў Шведскай Нацыянальнай акадэміі тэатральнага мастацтва, якую скончыла ў 1997 годзе. Пасля вучобы яна ўдзельнічала ў пастаноўках гарадскога тэатра Упсалы і Каралеўскага драматычнага тэатра ў Стакгольме. У Каралеўскім драматычным тэатры Рапапорт ўваходзіла ў пастаянны склад драматычнай трупы, выконвала ролі ў пастаноўках «Кароль Лір», «Грошы спадара Арнэ», «Ілжывы хворы», «Пігмаліён» і іншых[3].

У 2006 годзе Аляксандра была адной з радыёвядучых праграмы «Sommar» (са швед. — «лета») на радыёстанцыі SR P1.

У 2011 годзе Рапапорт атрымала ролю ў фільме Томаса Вінтэрберга «Паляванне», намінаванага на «Залатую пальмавую галіну» 65-га Канскага кінафестывалю ў 2012 годзе[4].

У 2017 годзе Аляксандра была ўдастоеная шведскай прэміі «Крышталь» як лепшая выканаўца за ролю ў тэлесерыяле «Матушка Гуска». Аляксандра здымалася ў гэтым серыяле з 2015 года і з’яўляецца яго прадзюсарам[5].

Прыватнае жыцце

Аляксандра замужам, у яе ёсць двое дзяцей. Яна таксама была цёткай Мацільды Рапапорт — вядомай шведскай гарналыжніцы[6].

Абраная фільмаграфія

Спасылкі

  1. Аляксандра Рапапорт на IMDb.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 9 ліпеня 2016.
  2. Аляксандра Рапапорт на IMDb.
  3. Alexandra Rapaport (швед.). Dramaten.
  4. Alexandra Rapaport — i en av årets bästa filmer Jakten (швед.). Sveriges Radio.
  5. Hon skildrar knarkvärlden genom mammans ögon (швед.). Sveriges Radio.
  6. Andersson W. Alexandra Rapaport om brorsdotterns död (швед.). Expressen.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў камуне Стакгольм
Катэгорыя·Актрысы Швецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1971 годзе