wd wp Пошук:

Томас Вінтэрберг

То́мас Ві́нтэрберг (дацк.: Thomas Vinterberg, 19 мая 1969) — дацкі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр і прадзюсар, суаўтар (разам з Ларсам фон Трыерам) маніфеста «Догма 95». Стваральнік першага фільма, знятага паводле правіл «Догмы», — кінастужкі «Святкаванне» (1998).

Біяграфія

Томас Вінтэрберг нарадзіўся 19 мая 1969 года ў Капенгагене. У дзевятнаццаць год Вінтэрберг паступіў у Дацкую нацыянальную кінашколу, якую паспяхова скончыў у 1993 годзе. Яго дыпломны праект — кароткаметражны фільм «Апошні раўнд» атрымаў узнагароду прадзюсараў і прыз журы на міжнародным студэнцкім кінафестывалі ў Мюнхене, а таксама прыз на фестывалі ў Тэль-Авіве.

Фільмаграфія

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
1990
кар дацк.: Sneblindрэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар
1993
кар «Апошні круг» дацк.: Sidste omgangрэжысёр, сцэнарыст
1994
кар «Хлопчык, які хадзіў задам наперад» дацк.: Drengen der gik baglænsрэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар
1996
ф «Найвялікшыя героі» дацк.: De største helteрэжысёр, сцэнарыст
1998
ф «Святкаванне» Festenрэжысёр, сцэнарыст, акцёр
2000
ф «Трэцяя хлусня» англ.: Third Lieрэжысёр, сцэнарыст
2003
ф «Гэта ўсё пра любоў» англ.: It’s All About Loveрэжысёр, сцэнарыст
2005
ф «Дарагая Вэндзі» англ.: Dear Wendyрэжысёр
2007
ф «Чалавек прыходзіць дамоў» дацк.: En mand kommer hjemрэжысёр, сцэнарыст
2010
ф «Субмарына» дацк.: Submarinoрэжысёр, сцэнарыст
2012
ф «Паляванне» дацк.: Jagtenрэжысёр, сцэнарыст, прадзюсар
2015
ф «Далёка ад шалёнага натоўпу» англ.: Far from the Madding Crowdрэжысёр
2016
ф «Камуна» дацк.: Kollektivetрэжысёр, сцэнарыст
2018
ф «Курск» Kurskрэжысёр

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #123494184 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 21 ліпеня 2015.
  2. Thomas Vinterberg // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Акцёры Даніі
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмаграфія да дапрацоўкі
Катэгорыя·Постаці Даніі
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кінапрадзюсары Даніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Кінарэжысёры Даніі
Катэгорыя·Кінапрадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капенгагене
Катэгорыя·Сцэнарысты Даніі
Катэгорыя·Кавалеры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных