Аляксандра Радзівіл (каля 1560 — 1582) — арыстакратка з магнацкага княжацкага роду Вішнявецкіх.
Дачка князя Канстанціна Вішнявецкага(руск.) бел. і Ганны Альжбеты Свіршч, старэйшая з іх дзяцей.
Атрымала дамашнюю адукацыю, невядома наколькі грунтоўную.
У год смерці бацькі (перад тым ці пасля) — 1574 — выйшла замуж за Мікалая Радзівіла, сына вялікага канцлера літоўскага Мікалая Радзівіла Рудога. Нягледзячы на ўгаворы мужа перайсці да кальвінізму, засталася праваслаўнай. Падтрымлівала праваслаўныя цэрквы Навагрудка. Памерла ў 1582 годзе падчас родаў, дзіця таксама не выжыла (па адных звестках, гэта быў сын, па іншых — дачка, апошняя версія больш верагодная).
Асноўны артыкул: Партрэт Аляксандры Радзівіл Захаваўся пасмяротны партрэт невядомага мастака[1].