Партрэт Аляксандры Радзівіл, дачкі князя Канстанціна Вішнявецкага(руск.) бел., работы невядомага мастака. Захоўваецца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь.
Партрэт пасмяротны.
На гэтым партрэце Аляксандра прадстаўлена ў чорнай сукенцы са станікам-жакетам з двайнымі валікамі на плячах. Сукенкі такога тыпу, якія былі ў верхняй частцы пашыты па фасону мужчынскага адзення, а ад пояса па жаночай модзе, сатырыкі называлі «a la mode» (па модзе) — ад гэтага ў хуткім часе ўтварылася новая назва для такога ўбрання — аламода[1].
Станік і наплечныя валікі ўпрыгожаны залацістым галуном, а край белага брыжовага каўняра аздоблены карункамі. Шырокія буфястыя ля плячэй рукавы завужаны ад локця да запясця і заканчваюцца белымі манжэтамі. Прычоска ўпрыгожана залатой дыядэмай з вялікай жамчужынай[1].