wd wp Пошук:

Аляксандра Алегаўна Раманоўская

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Раманоўская. Аляксандра Алегаўна Раманоўская (нар. 22 жніўня 1996, Мінск, Беларусь) — беларуская фрыстайлістка, спецыялізуецца ў акрабатыцы. Чэмпіёнка свету (2019), найлепшая спартсменка года Беларусі.

Біяграфія

Пачала займацца фрыстайлам у 2005 годзе, бацькі таксама займаюцца спортам[2].

Скончыла Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт. У вольны час любіць чытаць і вязаць[2].

Чэмпіёнка свету па лыжнай акрабатыцы і спартсменка года ў Беларусі — 2019 па выніках апытання сярод журналістаў, якое праводзіла газета «Спортивная панорама»

Пасля пачатку пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе Аляксандра Раманаўская актыўна выказвала сваю грамадзянскую пазіцыю, падпісала ліст спартсменаў з патрабаваннямі да ўлады аб спыненні гвалту і правядзенні паўторных прэзідэнцкіх выбараў, таксама ўступіла ў Свабоднае аб’яднанне спартсменаў Беларусі. Удзельнічала ў запісе відэазваротаў да спартыўных чыноўнікаў супраць ціску на спартсменаў за іх грамадзянскую пазіцыю. 6 кастрычніка 2020 года на сходзе фрыстайлістаў галоўнаму трэнеру нацыянальнай зборнай Мікалаю Казеку паведамілі, што чэмпіёнка «звольнена за прагулы»[3].

У лістападзе 2020 года Аляксандра Раманоўская выставіла на аўкцыён залаты медаль Універсіяды 2019 года ў Краснаярску(бел. (тар.)) бел. за $900 і прадала яго ў выніку таргоў за $15 тыс. Грошы, атрыманыя за медаль, пайшлі ў Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці для падтрымкі спартсменаў, якія пацярпелі ад дзейнасці рэжыму Лукашэнкі[прыбраць шаблон][4].

Спартыўная кар’ера

З 2011 года трэніруецца пад кіраўніцтвам Мікалая Казекі. Праз год, у 2012 годзе, дэбютавала на спаборніцтвах Кубка свету, на дамашнім беларускім этапе[2].

У 2015 годзе брала ўдзел у чэмпіянаце свету сярод юніёраў у К’еза-ін-Вальмаленка, дзе заняла першае месца ў асабістай акрабатыцы. У 2015 годзе таксама адбыўся дэбют на дарослым чэмпіянаце свету ў аўстрыйскім Крайшбергу, дзе фрыстайлістка заняла 11-е месца. У заліку Кубка свету сезона 2014/2015 Раманоўская стала 33-й, атрымаўшы перамогу на адным з этапаў (у Лэйк-Плэсідзе)[2].

У 2017 годзе выступіла на другім для сябе чэмпіянаце свету ў іспанскай Сьера-Невада, але стала там толькі 19-й у асабістай акрабатыцы[2].

На Алімпіядзе ў Карэі ў 2018 годзе заняла 14-е месца[2]. Сезон завяршыла на 25-м месцы ў агульным заліку і на 4-м сярод фрыстайлістак-акрабатак, што на той момант стала найлепшым яе дасягненнем[5].

У 2019 годзе выйграла тытул чэмпіёнкі свету ў акрабатычных скачках на першынстве планеты ў амерыканскім Парк-Сіці, штат Юта[6]. У суперфінале выконвала другі па складанасці скачок, атрымаўшы ад суддзяў 113,18 бала, апярэдзіўшы расіянку Любоў Нікіціну на 23,3 бала[7]. Праз тыдзень у Маскве атрымала другую перамогу на этапах Кубка свету[8]. У 2019 годзе на зімовай Універсіядзе 2019 года ў Краснаярску атрымала перамогу ў асабістай акрабатыцы[9], у фінале набраўшы 100,29 бала. Затым стала двухразовай чэмпіёнкай Універсіяды ў пары з Арцёмам Башлаковым, абышоўшы расіян Крысціну Спірыдонаву і Станіслава Нікіціна на 1,15 бала. З 128 баламі ў заліку акрабатыкі заняла дзевятае месца, сярод усіх фрыстайлістаў стала 47-й у сезоне[5].

Перамогі

Станам на 29 мая 2020 года[10][11]

Сезон Дата Месца правядзення Дысцыпліна
1 Кубак свету па фрыстайле 2014/2015 31 студзеня 2015 г. Злучаныя Штаты Амерыкі Лэйк-Плэсід Акрабатыка
2 Чэмпіянат свету па фрыстайле і сноўбордзе 2019 7 лютага 2019 Злучаныя Штаты Амерыкі Дзір-Вэлі Акрабатыка
3 Кубак свету па фрыстайле 2018/2019 16 лютага 2019 Сцяг Расіі Масква Акрабатыка (2)
4 Кубак свету па фрыстайле 2019/2020 7 лютага 2020 Сцяг ЗША Дзір-Вэлі Акрабатыка

Грамадская дзейнасць

18 жніўня падпісала адкрыты ліст прадстаўнікоў спартыўнай галіны Рэспублікі Беларусь з патрабаваннем прызнаць несапраўднымі выбары прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, якія прайшлі 9 жніўня 2020 года[12].

Узнагароды

Зноскі

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.
  2. 1 2 3 4 5 6 Freestyle Skiing | Athlete Profile: Aliaksandra RAMANOUSKAYA - Pyeongchang 2018 Olympic Winter Games (нявызн.) (недаступная спасылка). web.archive.org (21 красавіка 2018). Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2018. Праверана 3 сакавіка 2019.
  3. Спортсменку года Александру Романовскую уволили «за прогулы». Фристайлистка высказывалась против насилия(руск.) . Onliner.by (6 кастрычніка 2020). Праверана 9 лістапада 2020.
  4. Вот за сколько фристайлистка Романовская продала на аукционе свою золотую медаль(руск.)  (недаступная спасылка). TUT.BY (17 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 20 красавіка 2021.
  5. 1 2 RAMANOUSKAYA Aliaksandra - Athlete Information (нявызн.). FIS. Праверана 29 мая 2019.
  6. Александра Романовская выиграла золото на чемпионате мира по фристайле (нявызн.) (недаступная спасылка). Народная Воля (7 лютага 2019). Архівавана з першакрыніцы 6 сакавіка 2019. Праверана 3 сакавіка 2019.
  7. FIS Freestyle Ski and Snowboarding World Championships 2019 - Event Results - Women’s Aerials (нявызн.). FIS (6 лютага 2019). Праверана 29 мая 2019.
  8. RAMANOUSKAYA Aliaksandra - Athlete Information - RESULTS - 2018/2019 (нявызн.). FIS. Праверана 29 мая 2019.
  9. Александра Романовская принесла Беларуси первое «золото» Универсиады-2019 (нявызн.). www.aif.by (3 сакавіка 2019). Праверана 3 сакавіка 2019.
  10. RAMANOUSKAYA Aliaksandra - Athlete Information - WC(англ.) . FIS. Праверана 29 мая 2019.
  11. RAMANOUSKAYA Aliaksandra - Athlete Information(англ.) . FIS. Праверана 29 мая 2019.
  12. «Требуем признать выборы недействительными». Более 900 спортсменов и работников отрасли подписались под открытым письмом с требованиями к власти (руск.)
  13. Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 студзеня 2020 г. № 7 «Аб узнагароджанні»

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з тарашкевіцы
Катэгорыя·Заслужаныя майстры спорту Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Фрыстайлісты Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Катэгорыя·Члены Свабоднага аб’яднання спартсменаў Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены года Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі спартсменаў з невядомымі параметрамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 22 жніўня
Катэгорыя·Фрыстайлісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Чэмпіёны свету па фрыстайле
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Майстры спорту Беларусі міжнароднага класа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра спартсменаў без партрэтаў
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1996 годзе