wd wp Пошук:

Альфрэд Брэм

Альфрэд Эдмунд Брэм (ням.: Alfred Edmund Brehm; 2 лютага 1829 — 11 лістапада 1884, Рэнтэндорф у Цюрынгіі) — нямецкі вучоны-заолаг, аўтар знакамітай навукова-папулярнай працы «Жыццё жывёл».

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і вясковага пастара Людвіга Брэма, вядомага еўрапейскага арнітолага. З ранняга ўзросту пад кіраўніцтвам бацькі прымаў удзел у прыродазнаўчых і асабліва заалагічных назіраннях і працах. Спачатку Альфрэд Брэм паступіў ва ўніверсітэт Альтэнбурга на факультэт архітэктуры (1843), аб чым К. Краўзэ(руск.) бел. ў сваім біяграфічным нарысе пра Брэма піша: «Аднак ён не выбраў сабе гэтай кар’еры. Не стаў нават урачом або навукоўцам-заолагам, як трэба было б чакаць…». Вучыўся ў Іенскім універсітэце.

Дырэктар Гамбургскага заапарка (1863—66), заснавальнік Берлінскага акварыума (1867). У час вандраванняў па Егіпце, Нубіі, Судане, Абісініі, Іспаніі, Нарвегіі, Заходняй Сібіры сабраў грунтоўны матэрыял па біялогіі жывёл і абагульніў яго ў папулярным дапаможніку па заалогіі «Жыццё жывёл» (т. 1—6, 1863—69), дзе апісаў жыццё і характары жывёл.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118514814 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Заолагі Германіі
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Памерлі ў Цюрынгіі
Члены Леапальдзіны
Аўтары заалагічных таксонаў
Нарадзіліся 2 лютага
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Нарадзіліся ў Цюрынгіі
Памерлі 11 лістапада
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Нарадзіліся ў 1829 годзе
Біёлагі XIX стагоддзя
Вікіпедыя:Запыты на пераклад з рускай
Вучоныя паводле алфавіта
Папулярызатары біялогіі
Памерлі ў 1884 годзе
Выпускнікі Енскага ўніверсітэта
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Падарожнікі Германіі
Асобы