wd wp Пошук:

Альтруізм

Альтруі́зм (фр.: altruisme ад лац.: alter — іншы) — бескарыслівыя клопаты пра шчасце і дабрабыт іншых людзей, гатоўнасць ахвяраваць асабістымі інтарэсамі.

Тэрмін увёў у 1830-я гг. французскі філосаф А. Конт, які звязваў маральнае удасканаленне чалавека з выхаваннем у людзей пачуцця альтруізму, проціпастаўляючы яго эгаізму. Асобныя ідэі альтруізму, развіваліся ў раннім хрысціянстве, у Сярэднявеччы ў вучэнні Францыска Асізскага, у новы час — асветнікамі, напрыклад, І. Гердэрам, А. Шэфтсберы, Д. Юмам, А. Смітам, Ж. Ж. Русо, І. В. Гётэ і іншымі.

Канкрэтныя формы альтруізму — міласэрнасць, дабрачыннасць, філантропія і інш.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Матывацыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Сацыяльная псіхалогія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Аскетызм
Катэгорыя·Маральныя якасці