wd wp Пошук:

Альжбета Шыдлоўская

Альжбета з Шыдлоўскіх Грабоўская гербу Любіч (польск.: Elżbieta z Szydłowskich Grabowska; 1749 — 1 чэрвеня 1810, Варшава) — каханка і марганатычная жонка караля польскага і вялікага князя літоўскага Станіслава Аўгуста Панятоўскага, якая мела на яго вялікі ўплыў.

Біяграфія

Была дачкой плоцкага ваяводы Тэадора Шыдлоўскага і Тэрэзы з Віткоўскіх. У 1768 ажанілася з Янам Ежы Грабоўскім. Патаемна была каханкай Станіслава Аўгуста Панятоўскага і многія дзеці з яе шлюбу, насамрэч, былі ад яго. Верагодна, неўзабаве пасля смерці мужа ў 1789 патаемна вышла замуж за Станіслава Аўгуста. Тытулу каралевы не мела і лічылася палюбоўніцай. Мела, магчыма, толькі паводле чутак, уплыў на караля: менавіта ёй прыпісвалі схіленне караля да Таргавіцкай канфедэрацыі.

Падчас знаходжання караля ў Гродне Альжбета часта да яго прыязджала, а аднойчы ў адной з загарадных рэзідэнцый арганізавала баль, на які былі запрошаны высокапастаўленыя асобы з Расійскай імперыі (рускі пасол Я. Сіверс, Валконскія і інш.)[1]

З адрачэннем апошняга ад прастола разам з сынамі Міхалам і Станіславам паехала за ім у Санкт-Пецярбург. Пасля смерці Станіслава Аўгуста ў 1798 годзе вярнулася ў Польшчу, дзе апекавалася над мастакамі.

Дзеці

  1. http://sci-article.ru/stat.php?i=1541194770
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Памерлі ў 1810 годзе
Катэгорыя·Панятоўскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Род Шыдлоўскіх
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1748 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Варшаве
Катэгорыя·Пахаваныя ў Варшаве
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Грабоўскія
Катэгорыя·Памерлі 1 чэрвеня