wd wp Пошук:

Альберт Вялікі

Альбе́рт Вялі́кі, ці Святы Альберт, Альберт Кёльнскі, Альберт фон Больштэт (лац.: Albertus Magnus, каля 1200 — 15 лістапада 1280) — філосаф, тэолаг, навуковец. Выдатны прадстаўнік сярэдневяковай схаластыкі, дамініканец, прызнаны Каталіцкай Царквой Настаўнікам Царквы, настаўнік Фамы Аквінскага.

Нарадзіўся ў сям’і графа фон Больштэта ў Лаўінгене. Дакладная дата нараджэння невядомая, як мяркуюць, нарадзіўся паміж 1193 і 1206 гадамі.

Біяграфія

Каля 1212 года паступіў у Падуанскі ўніверсітэт, дзе вывучаў працы Арыстоцеля і Айцоў царквы, а таксама праявіў вялікія здольнасці да прыродазнаўчых навук. У 1223 годзе ўступіў у дамініканскі ордэн, працягваючы заняткі тэалогіяй і навукай. З 1228 па 1254 гады Альберт выкладае ў найбуйнейшых універсітэтах Баварыі і Францыі і знаходзіць славу найвялікшага схаласта Еўропы. Яшчэ да пачатку выкладання ў Парыжы (1245) адбываецца знаёмства з Фамой Аквінскім, які затым стане адным з любімых вучняў Альберта і будзе суправаджаць яго ў паездках па ўніверсітэтах і шматлікіх падарожжах.

У 1254 годзе прызначаны правінцыялам Дамініканскага ордэна. Дзейнасць Альберта на гэтай пасадзе спрыяла развіццю ордэна ў даручанай яму правінцыі Тэўтонія і росту колькасці братоў. У 1260 Папа Рымскі Аляксандр IV прызначыў Альберта біскупам Рэгенсбурга, але па заканчэнні двух гадоў Альберт адмовіўся ад біскупскага служэння, якое замінала яго навуковым і тэалагічным заняткам.

Да 1270 годзе Альберт жыў у Рэгенсбургу, потым пераехаў у Кёльн, дзе і жыў да смерці.

Памёр у 1280 годзе ў Кёльне, дзе і пахаваны ў дамініканскай царквы св. Андрэя.

Беатыфікаваны у 1622 годзе, у 1931 годзе Папа Пій XI кананізаваў Альберта. У 1941 годзе быў абвешчаны заступнікам вучоных.

Дзень памяці ў Каталіцкай Царкве — 15 лістапада.

Зноскі

  1. Library of Congress Library of Congress Name Authority File Праверана 5 жніўня 2020.
  2. Albertus Magnus // opac.vatlib.it
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118637649 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
  4. 1 2 3 Albert le Grand // Dictionnaire infernal (6e éd.) — 6 — Plon, 1863.
  5. 1 2 3 4 5 Roux P. d. Nouveau Dictionnaire des œuvres de tous les temps et tous les pays — 2 — Éditions Robert Laffont, 1994. — Vol. 1. — P. 41. — ISBN 978-2-221-06888-5
  6. (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (33):
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Кананізаваныя ў XX стагоддзі
Катэгорыя·Настаўнікі царквы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі ў 1280 годзе
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»
Катэгорыя·Філосафы XIII стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Памерлі ў Кёльне
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Святыя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 15 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Баварыі
Катэгорыя·Філосафы Германіі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Кёльне
Катэгорыя·Лацінскія філосафы
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Дамініканцы
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя
Катэгорыя·Прадракальнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біскупы Рэгенсбурга
Катэгорыя·Схаласты
Катэгорыя·Алхімікі
Катэгорыя·Філосафы Францыі
Катэгорыя·Астролагі XIII стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1193 годзе