wd wp Пошук:

Алкмар

Алкмар[1] (нідэрл.: Alkmaar) — горад у Нідэрландах, які знаходзіцца ў правінцыі Паўночная Галандыя.

Гісторыя

Упершыню згадваецца ў дакуменце, які датуецца X стагоддзем. Статус горада Алкмар атрымаў у 1254 годзе. У той час Алкмар функцыянаваў як памежная крэпасць і база для аперацый у працяглай барацьбе супраць жыхароў Фрызскіх астравоў. Размешчаны на скрыжаванні водных шляхоў, Алкмар браў плату за транзыт грузаў. Дзякуючы развітым рынкам і камерцыі, Алкмар заваяваў пазіцыю цэнтра, а горад між тым разрастаўся. З 1525 года велізарныя сродкі ўкладваліся ў будаўніцтва каналаў і гарадскіх сценаў для абароны ад уварванняў.

У 1573 годзе горад вытрымаў аблогу, якая праводзіліся іспанскай арміяй пад кіраўніцтвам герцага Альбы. Алкмар быў першым горадам Нідэрландаў, які вызваліўся ад валадарства Іспаніі. Гэта стала паваротнай падзеяй у ходзе Нідэрландскай рэвалюцыі. З тых часоў пайшоў выраз «Перамога пачынаецца ў Алкмары».

Спорт

У горадзе базуецца футбольны клуб «АЗ».

Гарады-пабрацімы

Спасылкі

Зноскі

  1. карта Нідэрландаў — Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11), ISBN 985-11-0035-8.
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Абшчыны правінцыі Паўночная Галандыя
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Алкмар
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Гарады Нідэрландаў