wd wp Пошук:

Алехандра Аменабар

Алеха́ндра-Ферна́нда Амена́бар-Ка́нтас (ісп.: Alejandro Fernando Amenábar Cantos; 31 сакавіка 1972, Сант’яга, Чылі) — іспанскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр

, кампазітар .

Біяграфія

Нарадзіўся ў Сант’яга (Чылі) у сям’і іспанкі і чылійца. З 1994 года жыве ў Мадрыдзе. Заявіў аб сабе як таленавіты рэжысёр у 19 гадоў прэзентаваўшы сваю першую працу — кароткаметражны фільм «Галава» (La Cabeza), за якую атрымаў Першую прэмію Незалежнай Асацыяцыі Кінематаграфістаў-Аматараў. Пад апякунствам прадзюсара Хасэ-Луіса Куэрды здымае свой першы паўнаметражны фільм «Дыпломная праца» (Tesis) (1996). Потым — «Расплюшчы вочы» (Abre los ojos) (1997). У 2000 годзе здымае фільм «Іншыя» (The Others) з актрысай Ніколь Кідман у галоўнай ролі. Гэтая стужка была ўзнагароджана васьмю прэміямі «Гоя», сярод якіх за найлепшы фільм і за найлепшую рэжысуру. 3 верасня 2004 года Аменабар прэзентуе свой фільм «Мора ўнутры» (Mar adentro) з Хаўерам Бардэмам у ролі спаралізаванага Рамона Сампедры, які пражыў 30 гадоў прыкаваны да ложка і пра чыё жыццё і барацьбу за права на прыстойную смерць распавядае гэтая кінастужка. 11 верасня 2004 года стужка атрымала Спецыяльную прэмію кінафестывалю ў Венецыі, 11 снежня 2004 года — 14 прэмій «Гоя», 30 студзеня 2005 — 2 прэміі «Оскар» (за лепшы фільм не па-англійску і ў катэгорыі «лепшы акцёр» (Хаўер Бардэм)).

Фільмаграфія

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #124417825 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. Alejandro Amenábar // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампазітары Іспаніі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Кінарэжысёры Чылі
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Кінарэжысёры Іспаніі
Катэгорыя·Выпускнікі Камплутэнсэ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1972 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Еўрапейскай кінапрэміі
Катэгорыя·Акцёры Іспаніі
Катэгорыя·Кампазітары паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сцэнарысты Іспаніі
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 31 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сант’яга
Катэгорыя·Асобы