wd wp Пошук:

Мора ўнутры

«Мора ўнутры» (ісп.: Mar adentro) — фільм Алехандра Аменабара. Заснаваны на рэальных падзеях аповед пра два апошнія гады жыцця галісійца Рамона Сампедра, на працягу амаль 30 гадоў змагаўся за права на ўласную эўтаназію. Назва фільма — словы з аднайменнага верша, напісанага галоўным героем і ўключанага ў яго кнігу «Лісты з пекла» (Cartas desde el Infierno). Уладальнік прэмій «Оскар», «Залаты глобус», «Гоя» і іншых.

Сюжэт

Фільм распавядае пра жыццё паралізаванага іспанца Рамона Сампедра (Хаўер Бардэм). Рамон вырашае памерці, і наймае адваката — Хулію (Белен Руэда). Яна спачувае Рамону і спрабуе дамагчыся для Рамона дазволу на эўтаназію. Аднойчы ў дом Рамона выпадкова заходзіць Роза (Лола Дуэн’яс) і гутарыць з ім. У далейшым Роза і Хулія з’яўляюцца бліжэйшым сяброўскім асяроддзем Рамона.

Па-рознаму ставяцца да рашэння Рамона памерці члены яго сям’і: бацька, брат, жонка брата і пляменнік. Хтосьці кажа, што гэта слабасць, хтосьці лічыць, што Рамон мае права выбару. Фільм асвятляе і стаўленне царквы да рашэння Рамона.

Пасля некалькіх сустрэч Рамон пачынае адчуваць каханне да Хуліі, але яна пакутуе на невылечнае захворванне і пасля інсульту губляе здольнасць самастойна перасоўвацца. Яны разам вырашаюць скончыць жыццё самагубствам, як толькі выйдзе першы асобнік кнігі з вершамі Рамона пад назвай «Лісты з пекла». Аднак Хулія аказваецца не гатовая зрабіць гэты крок.

Роза ўсімі сіламі спрабуе выклікаць у Рамона жаданне жыць, але яе ўласнае жыццё далёкае ад дасканаласці. У ходзе гутарак з ёй Рамон аказвае ёй магутную маральную падтрымку. Роза улюбляецца ў Рамона, але ён пераконвае яе, што той, хто яго сапраўды любіць, дапаможа яму памерці.

На судзе Рамону адмаўляюць у праве на добраахвотную смерць. Тады менавіта Роза, зразумеўшы яго, дапамагае зладзіць самагубства. Рамон выпівае раствор цыяністага калію праз трубачку, каб суддзі не вінавацілі нікога ў яго смерці. Рамон, нягледзячы на жаданне смерці, раскрывае сваім сябрам і блізкім каштоўнасць і сэнс жыцця.

Стан Хуліі працягвае пагаршацца. Калі ёй паведамляюць, што Рамон пакінуў ёй лісты, яна ўжо не можа ўспомніць гэтага чалавека.

Зноскі

  1. http://www.imdb.com/title/tt0369702/ Праверана 8 мая 2016.
  2. 1 2 http://www.filmaffinity.com/en/film936995.html Праверана 8 мая 2016.
  3. 1 2 3 4 europeanfilmawards.eu Праверана 3 жніўня 2021.
  4. 1 2 http://www.cinemarx.ro/filme/Mar-adentro-Mar-adentro-3626.html Праверана 8 мая 2016.
  5. 1 2 3 4 5 6 7 8 http://www.imdb.com/title/tt0369702/fullcredits Праверана 8 мая 2016.
  6. http://stopklatka.pl/film/w-strone-morza Праверана 8 мая 2016.
  7. http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=53097.html Праверана 8 мая 2016.
  8. 1 2 3 4 5 ČSFD — 2001.
  9. 1 2 3 4 https://web.archive.org/web/20190720124252/https://www.europeanfilmacademy.org/2004.102.0.html Праверана 22 снежня 2019.
  10. 1 2 Unifrance — 1949. Праверана 2 верасня 2020.
  11. Lexicon of international films — Zweitausendeins. Праверана 2 верасня 2020.
  12. http://www.kinokalender.com/film5065_das-meer-in-mir.html Праверана 24 снежня 2017.
Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Фільмы на іспанскай мове
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты Гран-пры журы Венецыянскага кінафестывалю
Катэгорыя·Фільмы Францыі 2004 года
Катэгорыя·Фільмы 2004 года
Катэгорыя·Фільмы Іспаніі 2004 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Італіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Фільмы на каталанскай мове
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-драмы Францыі
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Незалежны дух» за найлепшы міжнародны фільм
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за найлепшы фільм на замежнай мове
Катэгорыя·Фільмы Італіі 2004 года
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы з выявамі: запоўніць уласцівасць P373 у Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы-біяграфіі
Катэгорыя·Фільмы Алехандра Аменабара
Катэгорыя·Фільмы-драмы 2004 года
Катэгорыя·Фільмы-драмы Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных