wd wp Пошук:

Хаўер Бардэм

Хаўе́р-А́нхель Бардэ́м-Энсі́нас (ісп.: Javier Ángel Encinas Bardem; нар. 1 сакавіка 1969, Лас-Пальмас) — іспанскі кінаакцёр, які зняўся ў больш як дваццаці іспанскіх кінафільмах. Лаўрэат міжнародных кінапрэмій, у тым ліку ўзнагароды Амерыканскай кінаакадэміі «За лепшую мужчынскую ролю другога плану» ў фільме «Няма месца для састарэлых» (2007).

Біяграфія

Хаўер Бардэм нарадзіўся 1 сакавіка 1969 года ў горадзе Лас-Пальмас, на іспанскім востраве Гран-Канарыя, якая ўваходзіць у Канарскі архіпелаг. Яго маці Пілар Бардэм паходзіць роду Бардэмаў, прадстаўнікі якога пачалі працаваць у кіно як толькі яно з’явілася ў Іспаніі. У Хаўера ёсць старэйшыя брат Карлас і сястра Моніка, якія таксама працуюць акцёрамі. Кінадэбют Хаўера Бардэма адбыўся, калі яму было шэсць гадоў. Яшчэ хлопчыкам ён зняўся ў шэрагу тэлевізійных серыялаў, але потым заняўся жывапісам і спортам. Перш чым стаць прафесійным акцёрам, Хаўер Бардэм нават увайшоў у склад маладзёжнай зборнай Іспаніі па рэгбі.

Кар’ера

У 1992 годзе Хаўер Бардэм з’явіўся ў стужцы «Jamón, jamón», у якой таксама здымалася Пенелопа Крус. Гэтая стужка была першай з удзелам Бардэма, паказанай за межамі Іспаніі. Вялікім поспехам для яго стаў фільм «Да заходу сонца» (2000), у якім ён сыграў ролю кубінскага паэта Рэйнальда Арэнаса. За гэту ролю яго намінавалі на Оксара «За лепшую мужчынскую ролю». Гэта была першая намінацыя акцёра з Іспаніі на гэту прэмію. Таксама гэтая роля была першай, у якой Бардэм размаўляў па-англійску. У 2002 годзе Бардэм сыграў галоўную ролю ў рэжысёрскім дэбюце Джона Малкавіча («The Dancer Upstairs»). У 2004 годзе на экраны выйшаў фільм «Мора ўнутры» (ісп.: Mar Ardento), за ролю ў якім Хаўер Бардэм быў узнагароджаны кубкам Вольпі на Венецыянскім кінафестывалі. У гэтым жа годзе Бардэм сыграў эпізадычную ролю ў галівудскай крымінальнай драме «Collateral». 2007 год прынёс гэтаму акцёру міжнародную славу. Ён сыграў, па-першае, у экранізацыі раману Габрыэля Гарсіі Маркеса «Каханне падчас халеры», па-другое, ролю другога пляау ў стужцы «Няма месца для састарэлых» братоў Коэнаў, за які ён атрымаў «Оскара», «Залаты глобус», Сатурн, узнагароду BAFTA і шэраг іншых прэмій. У 2008 годзе Бардэм разам з Пенелопай Крус і Скарлет Ёхансан сыграў у фільме «Вікі, Крысціна, Барселона» рэжысёра Вудзі Алена. За ролю ў гэтым фільме намінаваны на «Залаты глобус».

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019804122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
  2. Javier Bardem // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #1019804122 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сатурн»
Катэгорыя·Дзеці-акцёры Іспаніі
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Акцёры Іспаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Незалежны дух»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Лас-Пальмас
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Кубак Вальпі»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Гільдыі кінаакцёраў ЗША
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1969 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Канскага кінафестывалю
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Уладальнікі прыза за найлепшую мужчынскую ролю Канскага кінафестывалю