wd wp Пошук:

Алесь Замкоўскі

Алесь (Аляксандр Міхайлавіч) Замкоўскі (нар. 5 жніўня 1984, Полацк) — беларускі паэт, перакладчык. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў. Кіраўнік літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Біяграфія

З 2002 па 2007 год навучаўся ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава. З 2007 па 2013 год працаваў у аб’яднанай газеце «Полацкі веснік» (карэспандэнтам, загадчыкам аддзела па сацыяльных пытаннях). З 2013 года працуе ў Нацыянальным акадэмічным драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

З 2014 года працуе кіраўніком літаратурна-драматургічнай часткі Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Пераклаў п’есы да спектакляў: «Я вольны!» паводле аднайменнага рамана А. Натомб «Касметыка ворага», «Гаральд і Мод» К. Хігінса, «Дзіўная місіс Сэвідж» Дж. Патрыка, чэхаўскіх «Пра шкоду тытуню», «Юбілей», «Прапанова» да спектакля «Смешныя людзі», «Матылёк… Матылёк…» А. Нікалаі, «Глыток чужога віскі» Л. Агулянскага, «Агнявы Леў» А. Кружнова.

Напісаў тэксты песень да спектакляў «Снежная каралева» Я.Шварца, «Прыгоды Дзюймовачкі» П. Ісайкіна, «Дурнічка» Лопэ дэ Вэгі, «Агнявы Леў» А. Кружнова.

Аўтар паэтычнага зборніка «Наступны прыпынак» (Мінск, «Кнігазбор», 2018).

Дасягненні і ўзнагароды

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1984 годзе
Катэгорыя·Перакладчыкі Беларусі
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Драматургі Беларусі
Катэгорыя·Постаці Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 жніўня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Полацку
Катэгорыя·Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Экслібрыс»
Катэгорыя·Паэты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў