wd wp Пошук:

Амелі Натомб

Баранэса Амелі Натомб (фр.: Amélie Nothomb), народжаная Фабіен-Клер Натомб (фр.: Fabienne-Claire Nothomb; нар. 9 ліпеня 1966, Этэрбек) — бельгійская франкамоўная пісьменніца.

Біяграфія

Нарадзілася ў 1966 годзе ў Этэрбеку, Бельгія, у сям’і барона Патрыка Натомба (1936—2020). Яе бацька быў дыпламатам, Амелі ў дзяцінстве жыла ў розных краінах — Кітаі, ЗША, Лаосе, Бірме, Японіі і Бангладэш. Гэты адрэзак яе жыцця пакінуў значны адбітак на творчасці пісьменніцы. Старэйшая сястра Амелі Джульета таксама пісьменніца.

Пасля вяртання ў Бельгію васямнаццацігадовая Натомб паступіла на аддзяленне раманскіх моў Брусельскага франкамоўнага вольнага ўніверсітэта. Праз пяць гадоў едзе ў Токіа. Гэты досвед захаваны ў яе рамане «Страх і трымценне», уганараваны Вялікай прэміі Французскай акадэміі.

17 ліпеня 2015 года кароль Філіп надаў пісьменніцы баронскі тытул, які належыць яе бацьку. Па словах Амелі Натомб: «Хоць і дачка арыстакрата, я не мела тытула. Я магла б яго атрымаць, толькі выйшаўшы замуж, але гэта нават не абмяркоўваецца. Уявіце, аднак, што я анабліраваная ўжо тры тыдні. Мой бацька быў гэтым падмануты: вось з гэтага часу я баранэса Натомб… па-ранейшаму самотная».

У яе гонар названы астэроід (227641) Натомб.

Зноскі

  1. Amélie Nothomb // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Bibliothèque nationale de France Amélie Nothomb // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 20 верасня 2018.
  3. Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 15 кастрычніка 2018.
  4. Goodreads — 2006. Праверана 15 кастрычніка 2018.
  5. https://web.archive.org/web/20160804233324/http://arllfb.be/composition/membres/nothomba.html Праверана 31 кастрычніка 2015.
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Этэрбеку
Катэгорыя·Пісьменнікі Бельгіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 ліпеня
Катэгорыя·Паэты-песеннікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1966 годзе
Катэгорыя·Камандоры ордэна Кароны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта