wd wp Пошук:

Алена Рыгораўна Мазанік

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазанік.

Алена Рыгораўна Мазанік (22 сакавіка (4 красавіка) 1914 в. Паддзягцярня — 7 красавіка 1996) — савецкая разведчыца, непасрэдная выканаўца знішчэння генеральнага камісара Беларусі Вільгельма Кубэ. Герой Савецкага Саюза (1943).

Біяграфія

Магіла Алена Мазанік на Ўсходніх могілках Мінска.

Нарадзілася ў вёсцы Паддзягцярня (цяпер Пухавіцкі раён Мінскай вобласці) у сялянскай сям’і. Адукацыя — сярэдняя, 6 класаў, вучылася ў Блужскай школе[1].. У 1931 годзе паступіла на працу афіцыянткай у сталовую Саўнаркама БССР. Неўзабаве выйшла замуж за Б. А. Тарлецкага, шафёра, работніка НКУС. У 1935 годзе ў яе нарадзіўся сын Жэня, які памёр праз паўтара года. Пасля нараджэння дзіцяці Алена перайшла працаваць у дом адпачынку беларускага Саўнаркама; у 1939 годзе яна перанесла заўчасныя роды; дзіцяці выратаваць не ўдалося. У гэтым жа годзе Алена перайшла на працу ў сталовую ЦК Кампартыі Беларусі.

Пасля падзення Мінска Алена (сяброўкі звалі яе Галінай, пад гэтым імем яна была вядомая і немцам, і партызанам) уладкавалася прыбіральшчыцай у адну з нямецкіх вайсковых частак, потым працавала афіцыянткай на фабрыцы-кухні і ў казіно для нямецкіх афіцэраў.

Забойства Вільгельма Кубэ

У пачатку чэрвеня 1943 года яна была прынята на працу ў трохпавярховы асабняк па вул. Тэатральнай, 27, у якім жыў разам з сям’ёй генеральны камісар Беларусі Вільгельм Кубэ.

У ноч з 21 на 22 верасня 1943 года ў Мінску, у доме ва ўласным ложку выбухам англійскай міны з гадзіннікавым механізмам быў забіты гаўляйтэр Беларусі Вільгельм Кубэ. Бомбу пад ложак падклала Алена Мазанік, якая працавала там прыбіральшчыцай. Перадала ёй бомбу падпольшчыца Марыя Осіпава.

Пасляваенны перыяд

У 1952—1960 гадах А. Р. Мазанік займала пасаду намесніка дырэктара Фундаментальнай бібліятэкі імя Я. Коласа Акадэміі навук БССР[2].

Заслужаны работнік культуры БССР (1980)[2].

Памяць

Мемарыяльная дошка

На доме па вуліцы Чычэрына, 2 у Мінску, у якім жыла Алена Мазанік, устаноўлена мемарыяльная дошка.

Зноскі

  1. Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
  2. 1 2 Беларусь, 1995

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (31):
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Узнагароджаныя медалём «Трыццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «Ветэран працы»
Выпускнікі БДПУ імя Максіма Танка
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Памерлі 7 красавіка
Узнагароджаныя медалём «Сорак гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Нарадзіліся ў Ігуменскім павеце
Кавалеры ордэна Леніна
Памерлі ў Мінску
Памерлі ў 1996 годзе
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Нарадзіліся ў Пухавіцкім раёне
Нарадзіліся 4 красавіка
Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
Члены КПСС
Выпускнікі Блужскай школы
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Героі Савецкага Саюза
Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «Дваццаць гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Узнагароджаныя медалём «Партызану Айчыннай вайны»
Заслужаныя работнікі культуры Беларускай ССР
Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
Пахаваныя на Усходніх могілках Мінска
Нарадзіліся ў 1914 годзе
Асобы